Беларуская Служба

Паліна Дабравольская пакажа ў Варшаве спектакль-рэфлексію на падзеі 2020-га

01.02.2023 08:08
Гэта спектакль пра эміграцыю, пошук сябе, пошук бяспечнай прасторы, пра жанчыну, жаданне схавацца і важнасць быць разам.
Аўдыё
  • Паліна Дабравольская пакажа ў Варшаве спектакль-рэфлексію на падзеі 2020-га
Паліна Дабравольскаяфота з прыватнага архіву рэжысёркі

«Выйду з лесу, выцягну спіну, і яна паслужыць мне замест мяча» – пад такой назвай у сераду, 1 лютага, у варшаўскім альтэрнатыўным тэатры «Komuna» будзе паказаны спектакль беларускай рэжысёркі, акторкі, спявачкі Паліны Дабравольскай.

Гэта спектакль пра эміграцыю, пошук сябе, пошук бяспечнай прасторы, пра жанчыну, жаданне схавацца і важнасць быць разам. Гэта міжнародны праект з акторкамі з Беларусі, Польшчы і Украіны (на польскай мове), якія праз маналогі пад жывую музыку ствараюць жаночыя спевы.

-Тэкст п’есу – незвычайны, напісаны беларускай драматургіняй, імя якой мы не можам раскрываць з мэтаў бяспекі. П’еса неверагодна паглыбляе цябе ва ўнутраныя працэсы. Там так і напісана: я нібыта знаходжуся на ўнутранай хатняй хіміі ўнутры сябе, спрабую зразумець, дзе я, навошта я. Не толькі, якое месца я займаю ў свеце, але і як з гэтага выбрацца. Гэта агульначалавечая рэфлексія на падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе.

Пасля пачатку вайны мы пачалі яшчэ па-іншаму глядзець на гэты тэкст. Нашыя сяброўкі з Украіны, калі чытаюць гэты тэкст, то яны ўспрымаюць яго па-іншаму, са свайго пункту гледжання. Полькі з трэцяга боку, з боку патрыярхальнай сістэмы, моцна развітага каталіцызму, забароны абортаў. У кожнай з нас гэты тэкст адгукаецца з розных бакоў, але мы кажам пра адно: як знайсці месца ў гэтым свеце, дзе ты будзеш адчуваць сябе бяспечна. У гэтым спектаклі мы спрабуем прайсці гэты шлях. Мы яго ўмоўны назвалі, шлях праз цёмны лес. Мы спрабуем даць надзею сабе і гледачу на тое, што выйсце з лесу знайсці можна, – расказала Паліна Дабравольская.

Паказ адбудзецца ў рамках рэзідэнцыі праекта PerspEKTIV, які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі.

Поўная размова з Палінай Дабравольскай у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав