Беларуская Служба

Альбом «HUMAN WORLD» ад беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова прэзентавалі ў Варшаве

08.02.2023 08:53
«Людзі сталі для сябе звярамі» – чуваць у адной з песень. 
Аўдыё
  • Альбом «HUMAN WORLD» ад беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова прэзентавалі ў Варшаве
Аляксей КулакоўЛ. Вялічка/Radyjo.net

Паэтычна-музычны альбом «HUMAN WORLD» ад беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова і ўкраінскай спявачкі Prosto ta прэзентавалі ў Варшаве. «Людзі сталі для сябе звярамі» – чуваць у адной з песень. 

«HUMAN WORLD» – гэта імкненне да чалавекалюбства, якое спатыкаецца аб чалавечую дурасць. Гэта рэфлексія аб месцы звычайнага чалавека ў новых абставінах. Так пра свой альбом расказвае Аляксей Кулакоў.

-Я не магу спяваць, таму я чытаю вершы. Была ідэя запісаць альбом, але мне было нецікава, каб тэкст існаваў проста дзесьці ў інтэрнэце. Хацелася б, каб гэта быў гук, паколькі гук – гэта 70 працэнтаў нашых эмоцый. Хацелася пранікнуць углыбіню чалавека. Альбом я рабіў з сяброўкай з Украіны. Мы натхняліся творчасцю адзін аднога. Мы пачалі рабіць трэк за трэкам. Яна спявала, я чытаў вершы. Сутнасць альбома ў тым, каб даць спробу чалавекалюбства, якое спатыкаецца з чалавечай тупасцю. Мы хацелі пісаць песню і верш пра сяброўства, што беларус, расіянін і ўкраінец могуць сябраваць. Мы пачынаем пісаць, а ў гэты дзень адбываецца новая атака. І мы адразу перапісваем верш. Мы спрабуем любіць чалавека, а ў гэты дзень чалавек чалавека забівае. Альбом узнікаў у рэальным часе, ён не планаваўся загадзя. Я пісаў яго ў Славеніі, дзе вельмі прыгожа, але няма людзей, з якімі можна паразмаўляць на роднай мове. Што там было рабіць, як пісаць вершы. Там была адзінота і вершы.

Людзі сталі для сябе звярамі, чуем у адной з песень. Яны адлюстроўваюць сённяшнюю цяжкую рэчаіснасць. Аляксей, аднак, бачыць свет у тунэлі. Ён таксама знайшоў для сябе спосаб вытрымаць: «Я пісьменнік, а таму ўсю энергію я накіроўваю ў творчасць».

Аляксей Кулакоў друкаваўся ў зборніку апавяданняў «Мінск назаўжды», у часопісе «Маладосць». Пераможца конкурсу сучаснай беларускай драматургіі WriteBox-2020 і міжнароднага конкурсу драматургіі «Выходная падзея – XXI стагоддзе». Выдаў тры кнігі: для дарослых «Пра надвор’е гавораць, калі больш няма аб чым», «Пра мары не гаворыць услых», кніга для дзяцей «Утульныя казкі Лёшы Кулакова».

Поўная размова з аўтарам - у далучаным нукавым файле.

слухайце аўдыё

ав