У Бельскім Доме Культуры прайшоў вернісаж працаў бельшчаніна, выпускніка Беларускай Акадэміі Мастацтваў у Мінску Міраслава Здрайкоўскага.
Як адзначае сам аўтар, назва выставы – «Надзея» – асабліва актуальная ў наш час канфліктаў і знявер’я. Трэба спадзявацца на лепшую будучыню, у якой беларусы Беласточчыны не знікнуць.
Працы Міраслава Здрайкоўскага можна пабачыць у выставачнай галерэі Бельскага Дому Культуры цягам бліжэйшага месяца. А на вернісажы пабываў Зміцер Косцін.
Слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле аўдыё
Карціны Міраслава Здрайкоўскага