Які спеў з'яўляецца традыцыйна веснавым у Беларусі? Ці лепш працуецца з мужчынскімі ці жаночымі галасамі ў галіне аўтэнтычнага фальклору? Гутрка з Ірынай Мазюк, практыкуючым этнографам, якая пачынаючы з 1998 года, адшуквала спевакоў, каб раскрыць «сакрэты» іх майстэрства: адмысловыя прыёмы гучання, тэмбравая аснова спалучэння галасоў, інтанацыйная імправізацыя, таямніцы песенных сюжэтаў.
Можна было пазнаёміцца з веснавымі традыцыйнымі песнямі. У сядзібе Фонду «Тутака» у Беластоку прайшлі адмысловыя майстаркласы жаночага народнага спеву з Ірынай Мазюк. Гэта вядомая даследчыца беларускага фальклору і спеўнай беларускай традыцыі Палесся і Падляшша.
Шмат гадоў праводзіла майстар-класы традыцыйнага спеву ў межах Міжнароднай летняй школы традыцыйнай музыкі. Чаго вучыліся спяваць жанчыны ды якія веснавыя песні лічацца традыцыйнымі?
А. Пятроўская
Слухайце далучаны гукавы файл!