Беларуская Служба

У варшаўскім Доме пілігрыма «Амікус» адбылося адкрыццё выставы Томаша Гутры «Цяжка прайсці міма абыякавым»

15.03.2023 14:35
З велізарнай колькасці прац легендарнага фатографа часопісу «Tygodnik Solidarność», а іх каля тысячы фотаздымкаў, для выставы былі абраныя здымкі 1980-х гадоў.
Аўдыё
  • У варшаўскім Доме пілігрыма «Амікус» адбылося адкрыццё выставы Томаша Гутры «Цяжка прайсці міма абыякавым»
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnecongerdesign/pixabay.com/CC0

Томаш Гутры прызнаўся, што яму самому больш за ўсё падабаецца фотаздымак міліцэйскага палівальніка з бела-чырвоным сцягам, зроблены падчас дэманстрацыі падпольнай «Салідарнасці»:

-Гэты здымак друкавалі больш дзясятка разоў, нават у аўстралійскай кнізе. На ўсіх выставах гэты здымак ёсць заўсёды. Я абавязкова хацеў сфатаграфаваць палівальнік, а тут нейкі мужчына са сцягам улез мне ў кадр. Я націснуў і ўзнік найлепшы здымак. Іншыя фатографы пацвярджаюць: найлепшыя здымкі ўзнікаюць выпадкова. Але трэба апынуцца ў канкрэтным месцы.

На фотаздымках прадстаўлены падзеі, якія вядомыя большасці палякаў, напрыклад, Імшы за Радзіму, пахаванне кс. Ежы Папялушкі ці кампанія перад чэрвеньскімі выбарамі, але і крыху забытыя эпізоды, такія як блакада варшаўскай кальцавой развязкі ў 1981 годзе ці пратэсты «Ярузэльскі – мусіш сысці» ў 1989 годзе.

Слоган выставы «Цяжка прайсці міма абыякавым» адсылае да падзей, прадстаўленых на фотаздымках, так і да жыццёвага стаўлення іх стваральніка Томаша Гутры, які з пачатку 1980-х гадоў бачыў, што вакол яго адбываюцца важныя рэчы, і адчуваў патрэбу ўвекавечыць іх у фотаздымках, кажа дакументаліст Ганна Пятрашэк:

-Ён дакументаліст нашых сэрцаў, людзей «Салідарнасці», людзей, якія выхаваліся ў «Салідарнасці», для якіх не было перашкод, каб змагацца за праўду. У гэтых здымках паказана ўсё. Ёсць хваляванне, ёсць успаміны з нашых бітваў пра праўду і свабоду, Касцёл і нашу Польшчу. І гэта ў здымках ёсць. Ён фотарэпарцёр нязломнай «Салідарнасці».

Выстава будзе экспанавацца ў Доме пілігрымаў «Амікус» пры касцёле св. Станіслава Косткі ў Варшаве да 24 сакавіка.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры