Беларуская Служба

«Музычны ўрок польскай мовы»: Koko Die прадстаўляе кампазіцыю «Другое імя»

23.03.2023 09:00
Музыкант грае на гітары ў гурце Clock Machine і стварае праект Ars Latrans Orchestra, выступае таксама з сольным рэпертуарам.
Аўдыё
Koko die znany z jest m.in. z projektów Clock Machine oraz Ars Latrans Orchestra.
Koko die znany z jest m.in. z projektów Clock Machine oraz Ars Latrans Orchestra. Krzysztof Powierża/Fonobo Label

Сёння я хачу прадставіць вам, дарагія радыёслухачы, маладога выканаўцу з гораду на поўдні Польшчы. Конрад Нікель (Konrad Nikiel) узяў сабе сцэнічны псеўданім Koko Die. Конрад нарадзіўся ў Кракаве, ён спявае, грае і сам піша тэксты песень. Музыкант грае на гітары ў гурце Clock Machine і стварае праект Ars Latrans Orchestra. Выступае таксама з сольным рэпертуарам, і слухачы ў гэтым амплуа ведаюць яго менавіта як Koko die. Прызнаюся шчыра, што дадзены стуль музыкі – сумесь розных тыпаў гучання, гіпнатычнага рытму і душэўнай мелодыі – не з’яўляецца маім самым любімым стылем, але трэба сказаць, што гэта цікавая музыка, якая застаецца ў памяці. Нядаўна выйшаў другі альбом выканаўцы пад назваю «Some of Your Pain». Гэта можна перакласці з ангельскай мовы сказам «Нешта з твайго болю».

Сам Конрад сказаў у эфіры Першай праграмы ПР, што для яго ў гэтым альбоме важная тэмы прыняцця эмоцый іншых, як блізкіх людзей, так і вельмі далёкіх ад нас у ідэалагічным сэнсе. Гаворка таксама ідзе пра тое, каб кожны дзень быць крыху больш чулым да сябе і замест таго, каб клапаціцца пра людзей, якіх даўно няма, засяродзіць увагу на тых асобах, якія ўсё яшчэ жывыя і якім мы сапраўды можам дапамагчы, і штодня быць крыху больш спагадлівым, – адзначыў музыкант.

Кoko die таксама кажа, што ён давярае сваім слухачам і не баіцца прапаноўваць больш амбітныя рэчы, якія маглі б прымусіць іх глыбей задумацца. «Я лічу, што многія артысты недаацэньваюць сваіх гледачоў і слухачоў і спрабуюць падаць ім рэчы, якія з'яўляюцца спрошчанай версіяй іх перажыванняў. Я думаю, што слухачы сапраўды ўмеюць эмацыйна і інтэлектуальна інтэрпрэтаваць нават крыху больш складаныя рэчы», – дадаў ён.

Конрад укладвае шмат працы ў сваю музычную дзейнасць, ён стараецца быць добрым рамеснікам у тым, што робіць. Ён кажа, што калісьці пачуў меркаванне: каб быць добрым майстрам, музыкам, цесляром, трэба прызначыць на дадзеную дзейнасць каля дзесяці тысяч гадзін. «Я ведаю, што чальцы гурту «Бітлз» былі прыхільнікамі гэтай тэорыі, яны таксама вельмі часта падкрэслівалі, што толькі пасля гэтага часу яны сапраўды адчулі сябе паўнавартаснымі музыкамі. Я думаю, што я нядаўна перакрочыў гэтыя дзесяць тысяч гадзін», – адзначыў Конрад.

Паслухаем, што атрымалася з такога падыходу музыканта да сваёй працы. Вашай увазе кампазіцыя ў выкананні Koko Die, якая называецца «Другое імя».

Ta drobna rzecz pomiędzy «tak» i «nie». Nie musisz odpowiadać, bo już wiem Im szybciej gonię, ty szybciej znikasz. Znów wszyscy widzą, że to koniec. Wszyscy, oprócz mnie. Potem tylko wielka nuda kładzie mnie, zapadam w sen. Każdy czuje, że to minie. Prawie każdy, oprócz mnie. Wszystko mi już przeszło. Ciemność czyni noc chłodniejszą. Wszystko mi już przeszło. Ciemność czyni noc chłodniejszą. Cała wieczność to już przeszłość.

Oh, oh, oh. Twoje drugie imię zapomniałem już. Znów modlę się do siebie, by nigdy nikt nie słuchał, gdy zabrzmią znowu głośniej słowa, których sam bałem się najmocniej. Nie chcę cię już znać moje drugie imię. Zapomniałem już, znów modlę się do siebie. I nikt nie odpowiada, gdy zabrzmi znowu mocniej cisza, którą znam. Nie boję się niczego. I nie chcę dłużej trwać.

Гэтая маленькая рэч паміж «так» і «не». Табе не трэба адказваць, таму што я ўжо ведаю. Чым хутчэй я ганюся, тым хутчэй ты знікаеш. Зноў усе бачаць, што гэта канец. Усе, акрамя мяне. Пазней толькі вялікая нуда кладзе мяне, я засынаю. Усе адчуваюць, што гэта пройдзе. Амаль усе, акрамя мяне. У мяне ўсё ўжо прайшло. Цемра робіць ноч больш халоднай. Усё ўжо прайшло. Цемра робіць ноч больш халоднай. Уся вечнасць у мінулым. О, ой, ой Тваё другое імя я ўжо забыў. Я зноў малюся сабе, каб ніхто ніколі не слухаў, калі зноў загучыць галасней словы, якіх я больш за ўсё баяўся. Я не хачу ведаць ужо цябе. Маё другое імя я ўжо забыў. Я не баюся нічога і не хачу далей тут быць...


Drobna rzecz – дробная рэч. Польская rzecz і беларуская рэч – аднолькавыя па генезісу словы, але на іх значэнне, асабліва ў беларускай мове, часам аказвае ўплыў расійскага слова «речь» (гаворка, мова). Напрыклад, калі вы скажаце па-польску: o czym rzecz (у значэнні «пра што ідзе гаворка», у чым справа), гэта будзе стылістычна няправільна, хаця ўсе зразумеюць, у чым справа. Лепш сказаць «O co chodzi».

Pomiędzy – гэта паміж, а таксама на польскай мове ёсць сінонім дадзенага слова – między. Адпаведна, і на беларускай мове ёсць «паміж» і «між».

Im szybciej – чым хутчэй... Я ўжо не раз звяртала ўвагу слухачоў у «Музычным уроку польскай мовы», што даволі часта з вуснаў палякаў можна пачуць русізм «чым..., тым..».. Правільная канструкцыя на польскай мове гучыць «ім..., тым». Напрыклад:

Im więcej przebywamy na słońcu, tym więcej powstaje witaminy D w naszym organizmie. – Чым больш мы знаходзімся на сонцы, тым больш вітаміну Д вырабляе наш арганізм.

нг