Беларуская Служба

Творчасць Аляксандра Фрэдры стане лейтматывам фестывалю «Два тэатры»

28.03.2023 17:46
Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена паўтара дзясятка конкурсных радыёспектакляў і тэлеспектакляў.
Аўдыё
  • Творчасць Аляксандра Фрэдры стане лейтматывам фестывалю «Два тэатры»
-
Прэс-канферэнцыя на тэму фестывалюCezary Piwowarski/Polskie Radio

Творчасць Аляксандра Фрэдры стане лейтматывам Фестывалю тэатра Польскага радыё і Польскага тэлебачання «Два тэатры», які ў трэці раз пройдзе ў Замасці. Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена паўтара дзясятка конкурсных радыёспектакляў і тэлеспектакляў. Мерапрыемства пройдзе з 16 па 19 чэрвеня.

Ацэньваць радыё- і тэлепрадукцыю будуць дзве каманды журы. Удзельнічаць у конкурсе могуць усе грамадскія радыёстанцыі Польшчы і чатыры агульнанацыянальныя праграмы Польскага радыё.
Гэта будзе вялікае свята для аматараў радыё і тэлетэатру, падкрэслівае старшыня праўлення Польскага радыё Агнешка Каміньска:

-Трэці раз вялікае свята. Цешуся, што чарговы раз яно будзе праходзіць у жамчужыне рэнесансу, у Замасці. Таксама мяне вельмі цешыць, што свята двух тэатраў, Польскага радыё і Польскага тэлебачання, усё больш развіваецца, паяўляюцца дадатковыя формы, у прыватнасці, конкурсы, спектаклі для дзяцей.

Падчас фестывалю паказы будуць суправаджацца мерапрыемствамі, звязанымі з юбілеямі, а таксама адмысловымі паказамі. Польскае радыё прыгадае гадавіну дэпартацыйнай акцыі і запрашае на прэзентацыю радыёспектакляў, прысвечаных тэме дзяцей замойскай зямлі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры