Беларуская Служба

У красавіку ў Варшаве пройдзе Міжнародны кінафестываль пра таталітарызмы

29.03.2023 14:02
Міжнародны кінафестываль «Рэха Катыні» – гэта прастора, дзе шматаспектна разглядаецца і перажываецца праблема таталітарызму.
.
..

У межах Кангрэсу нацыянальнай памяці адбудзецца 4-ты Міжнародны кінафестываль пра таталітарызмы «Рэха Катыні». Кангрэс будзе праходзіць 13-15 красавіка ў Варшаве.

Як паказвае гісторыя, свет напоўнены ідэямі, якія могуць перарасці ў таталітарызм. Таталітарызм змяняе не толькі сацыяльны лад, але перш за ўсё закранае лёс простых людзей. Рост гвалту сістэмы, барацьба людзей за свабоду і годнасць… гэта жывыя сцэнарыі.

Міжнародны кінафестываль «Рэха Катыні» – гэта прастора, дзе шматаспектна разглядаецца і перажываецца праблема таталітарызму.

Акрамя кінапаказаў у праграме таксама конкурсы ігравога, кароткаметражнага і сярэднеметражнага кіно, дэбаты і кінамайстар для аматараў і выкладчыкаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Творчасць Аляксандра Фрэдры стане лейтматывам фестывалю «Два тэатры»

28.03.2023 17:46
Падчас мерапрыемства будзе прадстаўлена паўтара дзясятка конкурсных радыёспектакляў і тэлеспектакляў.