Беларуская Служба

Пяцёра польскіх піяністаў выступяць на IV Фестывалі Польскага радыё Шапэна ў Антаніне

12.04.2023 10:05
У Паляўнічым палацы князёў Радзівілаў у Антаніне прагучаць фартэпіянныя канцэрты з музыкай, у тым ліку, найвыдатнейшага польскага кампазітара.
Помнік Фрыдэрыку Шапэну ў ВаршавеDopieralski_J1975/pixabay.com/CC0

Увечары (19.00) фестываль адкрые Юлія Кацюбан. Яна выканае творы Фрыдэрыка Шапэна, а таксама Роберта Шумана – музыкі і музычнага крытыка, які першым прызнаў талент польскага кампазітара. «Абодва кампазітары вельмі цанілі адзін аднаго, прысвячалі адзін аднаму творы, і падчас інаўгурацыйнага канцэрта мы пачуем вялікі цыкл «Крэйслерыяна» Шумана, які Шуман прысвяціў Фрыдэрыку Шапэну», – адзначае дырэктар Польскага радыё імя Шапэна Марцін Гмыс.

Марцін Гмыс кажа, што тэма фестывалю – «Шапэн і пакаленне рамантыкаў». Ён тлумачыць, што гэта кампазітары, якія нарадзіліся каля 1810 года, сярод якіх, між іншым, Фелікс Мэндэльсон, Роберт Шуман, Ференц Ліст, Рышард Вагнер, Джузэпэ Вердзі і, вядома, Фрыдэрык Шапэн. «Музыка большасці з гэтых артыстаў падчас фестывалю будзе гучаць на фартэпіяна сола», – дадае ён.

Дырэктар Польскага радыё Шапэн падкрэслівае, што месца, дзе праходзіць фестываль, невыпадковае, бо ён памятае знаходжанне Фрыдэрыка Шапэна. Ён нагадвае, што ў палацы князёў Антонія Радзівіла ў Антаніне пад Калішам Шапэн прымалі двойчы, у 1827 і 1829 гадах, і кампазітар апісаў сваё знаходжанне ў лісце. Марцін Гмыс дадае, што там ён стварыў Паланэз C-dur для віяланчэлі і фартэпіяна. У сваю чаргу рэзідэнцыя – адзінае месца ў Польшчы, якое захавалася ў нязменным выглядзе з часоў, калі тут жыў Фрыдэрык Шапэн.

Традыцыйна адзін вечар быў адведзены пад джазавую музыку. Куба Станкевіч, акрамя ўласных апрацовак песень Шапэна, выканае ўласныя пераасэнсаванні кампазіцый Людаміра Ружыцкага. Гэта будзе перадпрэм’ерная прэзентацыя альбома піяніста – «Kuba Stankiewicz inspired by Ludomir Różycki».

Кожнаму канцэрту будзе папярэднічаць лекцыя, звязаная з тэмай фестывалю ад рэдактараў Польскага радыё Шапэн.

Фестываль працягнецца да 16 красавіка. Канцэрты будуць транслявацца на Польскім радыё Шапэн і ў інтэрнэце.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры