Беларуская Служба

На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі стэнд

12.04.2023 14:41
У афіцыйнай праграме кірмашу – два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага.
Аўдыё
  • На кніжным кірмашы ў Беластоку будзе працаваць беларускі стэнд
.
..

21-23 красавіка ў Беластоку пройдзе 10-ы Кніжны кірмаш, на якім будзе і беларускі стэнд, ініцыяваны выдавецтвам «Янушкевіч». Само выдавецтва прадставіць у Беластоку тры прэм’еры, пра што напісала ў Фэйсбуку:

«Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» – наш адказ Гары Потэру!
Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» – самае беларускае фэнтэзі. «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» – пра досвед сталінскага ГУЛагу».

Як і кожны год, Кніжнаму кірмашу спадарожнічае літаратурнае свята «На сумежжы культур». Мерапрыемства стане магчымасцю прыняць удзел у некалькіх сустрэчах з пісьменнікамі з усёй Польшчы, заняцца літаратурнымі дыскусіямі і абмяняцца вопытам чытання. У праграме фестывалю таксама сустрэчы з аўтарамі дзіцячай літаратуры, конкурсы з прызамі і многае іншае.

У афіцыйнай праграме кірмашу – два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Пяцёра польскіх піяністаў выступяць на IV Фестывалі Польскага радыё Шапэна ў Антаніне

12.04.2023 10:05
У Паляўнічым палацы князёў Радзівілаў у Антаніне прагучаць фартэпіянныя канцэрты з музыкай, у тым ліку, найвыдатнейшага польскага кампазітара.