Беларуская Служба

У дзень Сусветнага дня культурнай разнастайнасці музей «Полін» запрашае на бясплатную сустрэчу на беларускай мове

17.05.2023 15:34
Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра звычаі, звязаныя з нараджэннем, сталеннем і шлюбам у яўрэйскім доме.
Аўдыё
  • У дзень Сусветнага дня культурнай разнастайнасці музей «Полін» запрашае на бясплатную сустрэчу на беларускай мове
    Polin
Музей гісторыі польскі яўрэяў «Polin» фота: fot. W. Kryński / Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN

21 мая з нагоды Сусветнага дня культурнай разнастайнасці музей гісторыі польскіх яўрэяў «Полін» запрашае на бясплатныя сустрэчы на беларускай, украінскай і в'етнамскай мовах.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца пра звычаі, звязаныя з нараджэннем, сталеннем і шлюбам у яўрэйскім доме. Таксама экскурсавод пазнаёміць з сюжэтамі, звязанымі з урачыстасцямі падчас самых важных яўрэйскіх святаў. Сустрэчы таксама стануць магчымасцю для ўдзельнікаў падзяліцца сваімі ўспамінамі аб важных святах.

Музей напрацягу навучальнага году ладзіць рэгулярныя беларускамоўныя экскурсіі, на якія можна патрапіць бясплатна. Катажына Якубовіч з музею адзначае, што «Полін» імкнецца ствараць дыялог паміж усімі супольнасцямі, якія жывуць у Польшчы. Таму ў музей ахвотна запрашаюцца прадстаўнікі розных супольнасцяў на шпацыры, розныя мерапрыемствы:

-Мы запрашаем не толькі палякаў і яўрэяў, але і іншых жыхароў. Беларусаў, украінцаў, афганцаў, іракцаў, вʼетнамцаў, то бок прадстаўнікоў розных супольнасцяў, для якіх мы рыхтуем розныя рэчы. Спадзяюся, што для тых, хто прыйдзе да нас, гэта будзе не толькі візіт у музей, але гэта будзе сустрэча розных людзей. Мы таксама стараемся рабіць сустрэчы для адразу некалькіх супольнасцяў, каб яны таксама маглі наладжваць сувязі. Гэта нашая мара, якую мы стараемся рэалізоўваць. Таму візіт у музей, гэта не толькі знаёмства з пэўным адрэзкам гісторыі, паколькі гісторыя мае адлюстраванне ў жыцці.

Музей «Полін» знаходзіцца ў Варшаве, вул. Анелевіча 6. У чацвер уваход у музей бясплатны. Дарэчы, Музей гісторыі польскіх яўрэяў, бадай, адзіны, якія мае аўдыёгіды на беларускай мове.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры

Музей гісторыі польскі яўрэяў «Polin» ладзіць бясплатныя шпацыры па выставе на беларускай мове

10.03.2023 09:11
Гэта не адзіная прапанова для беларускай супольнасці ў музеі.

Ад чэрвеня да жніўня ў Варшаве пройдзе дзесяць спектакляў ад беларускіх тэатральных камандаў

17.05.2023 10:38
Летняя афіша атрымала назву «INEX FEST».