Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: «Рамантыка» чатырох дзяўчат з гурта Lor

18.05.2023 17:50
Удзельніцы калектыва вывучаюць музыку ў Вялікабрытаніі, але запісалі альбом па-польску.
Аўдыё
 Lor i Ula Kaczyńska    ().
Гурт Lor i Ula Kaczyńska з Польскага радыё (пасярэдзіне).фота: Polskie Radio

Паўліна Сумэра, Юлія Скіба, Юлія Блахута і Ягода Кудліньска (Paulina Sumera, Julia Skiba, Julia Błachuta, Jagoda Kudlińska ) – гэтая чатыры дзеўчыны разам спяваюць у калектыве пад назваю Lor. «Panny Młode» (Нявесты) – так называецца трэці альбом у гісторыі гурта, але пры гэтым першы кампакт-дыск, які ўтрымлівае кампазіцыі выключна на польскай мове. Маладыя жанчыны кажуць, што яны спяваюць пра сталенне, працэс уваходжання ў дарослае жыццё.

Lor – гэта група музыкантак, якія вывучаюць музыку ў Вялікабрытаніі. Побыт там даў дзяўчатам не толькі вялікі вопыт, але і стаў штуршком да запісу іх першага альбома на польскай мове. «Гэта парадокс. Я думаю, так сталася таму, што мы вельмі сумавалі па Польшчы падчас нашага знаходжання ў Англіі», – кажа аўтарка музыкі Юлія Скіба.

«Мы спяваем пра тое, якая адказнасць раптам лягла на нашыя плечы. Пра тое, што жыццё выглядае не так, як мы марылі» – расказала падчас візіту ў студыі Першай праграмы Польскага радыё Ягода Кудліньска. Выезд за мяжу ў маладым узросце – гэта нялёгка, чалавек сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, якія прыходзіцца вырашаць самастойна, гэта выдатная школа жыцця, а таксама адмова ад некаторых ілюзіяў. «Магчыма, мы думалі, што можам зарабляць на жыццё музыкай. Гэтага не адбылося. Давялося пайсці на звычайную працу, якая не заўсёды была працай нашай мары", – адзначаюць артысткі.

Музычны пласт таксама надзвычай важны. Песні гурта захапляюць тым, што яны сатканыя з розных гукаў і інструментаў. «Мы пастараліся зрабіць гэты альбом больш разнастайным. Нас натхніў фальклор з розных куткоў свету, як польскі, славянскі, так і амерыканскі», – тлумачыць Юлія Скіба.

Музыкі гаворыць, што да кожнага свайго праекту ставяцца як да свайго роду дэбюту. Не інакш было і з альбомам «Нявесты». Тым больш, што ён – польскамоўны, а польская мова больш блізкая аўтаркам, паколькі гэта родная мова, музычная эстэтыка на роднай мове ўспрымаецца інакш, чым на замежнай.

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю калектыву Лор, якая называецца «Romantyczność» (Рамантыка).

Trawnik przed domem i pole ostatnią rosą beztroską nasiąkną. Znowu jakby nie u siebie, nie wiem, kto celował kamieniem w okno. Spalone słońcem ramiona i ona, oczy uważnie wpatrzone, tłoczą się w bramie, już znają na pamięć policzki zaczerwienione. Niedojrzałe sny. Kto zawołał do niej? Romantyczność znika wieczorem. Niedojrzała myśl nikogo nie boli, że gdy nadchodzi noc, myślą o niej. Rozpalasz ogień, niech płonie, nie mógłby żaden z nich temu zapobiec. Wszechświat skupiony na Tobie, polej, pijemy dziś za Twoje zdrowie...

Газон перад домам і поле, апошняй бесклапотнай расой прасякнуць. Зноў, як бы не дома, не ведаю, хто цэліўся каменем у акно. Спаленыя сонцам рукі і яна, вочы старанна ўглядаюцца, тоўпяцца ў варотах, яны ўжо ведаюць на памяць пачырванелыя шчокі. Няспелыя сонныя мары. Хто паклікаў яе? Рамантыка знікае ўвечары. Няспелая думка. Нікому не балюча, што, калі надыходзіць ноч, думаюць пра яе. Запальваеш агонь, хай гарыць, ніхто з іх не змог гэтага перадухіліць. Сусвет засяродзіўся на табе, налі, мы п'ем сёння за тваё здароўе...

Trawnik – гэта па-польску газон. Беларусы не прыдумвалі ўласнага выразу, запазычылі з французскай мовы, а палякі маюць уласны выраз з «травяным» коранем, так што адразу вядома, што на trawniku расце трава. Іншыя словы, якія называюць розныя часткі вонкавай прасторы:

Ogród – гэта сад, ogródek – часцей за ўсё гэта той жа газон, хаця можа азначаць таксама градкі або невялікі сад. У Польшчы вельмі распаўсюджаная з’ява, калі на першым паверсе (па-польску гэта parter) жыхары шматкватэрных дамоў маюць невялікі надзел, газон, на які яны могуць выйсці з кватэры. І гэта называецца ogródek. Ёсць таксама pole, што, канешне, зразумела, а вось што значыць poletko ведае ўжо не кожны. Гэта таксама поле, як правіла невялікае, прызначанае для эксперыментальнай гадоўлі нейкага віду расліны. Іншыя выраз, звязаны з раслінагадоўляй – grządka (градка) і rabatka – таксама градка, але такая, на якой растуць толькі кветкі.

Znowu jakby nie u siebie – зноў як бы не дома, можна таксама сказаць «не ў сябе» (не ў сваёй хаце).

Ramiona – гэта рукі ад локця ўверх. Калі ўжо пайшла гаворка пра часткі цела, то я хачу звярнуць увагу на выраз plecy – гэта спіна, а не плечы. Плечы – гэта barki.

Temu zapobiec – гэта перадухіліць, на польскай мове дадзены дзеяслоў спалучаецца з назоўнікам у давальным склоне – zapobiec wojnie (перадухіліць вайну або пазбегнуць вайны), zapobiec chorobie (перадухіліць хваробу).

Polej, pijemy za twoje zdrowie – налі, п’ем за тваё здароўе, таксама палякі кажуць pijemy twoje zdrowie.

нг

 


Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы