Беларуская Служба

У бліжэйшую суботу ў Варшаве адбудзецца 26-ы Навуковы пікнік

25.05.2023 13:45
У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 экспанентаў з Польшчы і з-за мяжы.
    26-
У бліжэйшую суботу адбудзецца 26-ы Навуковы пікнікpikniknaukowy.pl

Апошнія даследаванні, знакавыя эксперыменты, цікавыя майстар-класы і захапляльныя шоу – усё гэта адбудзецца ў рамках 26-га Навуковага пікніка Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік».

Найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства на адкрытым паветры, якое прасоўвае навуку, адбудзецца 27 траўня з 11.00 па 20.00.

Сёлета імпрэза адбудзецца на сталічным Нацыянальным стадыёне (PGE Narodowy). На кароне стадыёна і ля ўваходаў нумар: 2, 10 і 11 зноў з'явяцца намёты адмыслоўцаў.

У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 100 экспанентаў з Польшчы і з-за мяжы. Тэмай сёлетняга мерапрыемства з’яўляюцца навуковыя рэвалюцыі.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

27 мая адбудзецца 26-ы Навуковы пікнік Польскага радыё і Цэнтра навукі «Капернік»

18.05.2023 15:54
Свой стэнд падрыхтуе таксама «Польскае Радыё для Украіны».