Беларуская Служба

Беластоцкі заапарк запрашае на сямейны шпацыр (ФОТА)

09.06.2023 11:07
Каб убачыць зубра неабавязкова трэба ехаць у Белавежу. Кароль пушчы пражывае амаль у цэнтры Беластокa.
Заапарк „Акцэнт” у Беластоку Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Заапарк «Акцэнт» у Беластоку – ідэальнае месца для сямейнага шпацыру. У беластоцкім заапарку пражывае некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў розных відаў жывёлы. Несумненна найбольшай папулярнасцю сярод наведвальнікаў карыстаецца мядзведзь, але не менш папулярныя ваўкі і зубры. У сваю чаргу наймалодшыя наведвальнікі заапарка найбольш здзіўлены лясным катом, які выглядае зусім як звычайны хатні коцік.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Беластоцкі заапарк, гэта дасканалае месца адпачынку і адукацыі для бацькоў з самымі маленькімі дзецьмі. Аб’ект, распаложаны ў цэнтры горада, дае магчымасць пабачыць і адчуць дзікую прыроду зблізку; навучыць дзяцей правільнаму падыходу да дзікай жывёлы. Прагулкі па парку дазваляюць расслабіцца і выдатна правесці час з сям'ёй.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Менавіта таму для жыхароў Беластока мясцовы заапарк «Акцэнт» – гэта месца традыцыйных нядзельных пасляабедных прагулак. Заўсёднікі добра ведаюць імёны заапаркавых жыхароў. Напрыклад, бадай усе беластачане ведаюць, што мядзведзя клічуць – Гжэсь, ляснога ката – Маўрыцы, асла – Вальдзі.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Беластоцкі заапарк «Акцэнт» быў заснаваны ў 1960-я гады і служыў месцам часовага ўтрымання жывёлы, то бок да часу, калі ў горадзе ўзнікне сапраўдны заапарк, што да гэтай пары і не атрымалася. У 2010 годзе гарадскія ўлады вырашылі аб рэканструкцыі аб’екта, у выніку якой у заапарку адбыліся рашучыя змены.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Беластоцкі заалагічны парк займае плошчу ў больш за 3 гектары і заслугоўвае асаблівай увагі з-за свайго характары. Вы не знойдзеце тут сланоў, львоў, кракадзілаў, бегемотаў і многіх іншых экзатычных звяроў. Канцэпцыя заапарка прадугледжвае, што ў ім можна паглядзець айчынную фаўну, то бок віды дзікай жывёлы, якая сустракаецца ў Польшчы, у тым ліку на Падляшшы. У заапарку можна ўбачыць такіх драпежнікаў, як мядзведзь, рысь, лясны кот. Акрамя драпежных млекакормячых, тут пражываюць таксама драпежныя птушкі – звычайны канюк, пугач. Сваю вальеру маюць козы, а таксама буслы.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу паркавую сажалку насяляюць вадаплаўныя птушкі. Несупыннай папулярнасцю сярод наймалодшых наведвальнікаў карыстаюцца вальеры, у якіх пражываюць вʼетнамскія свінні і трусы.
Акрамя таго, у заапарку можна ўбачыць і буйныя жывёлы, напрыклад, зуброў, коней, аслоў, аленяў і ланяў.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ёсць і розныя віды хатняй птушкі, у тым ліку свойская курыца.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Таксама цікавым элементам, які запаўняе прастору беластоцкага заалагічнага парка з’яўляюцца расліны. Супрацоўнікі заапарка падрыхтавалі для наведвальнікаў цікавыя раслінныя кампазіцыі і маляўнічыя клумбы.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Ля кожнай вальеры размешчаныя дошкі з дэталёвай інфармацыяй пра ейнага жыхара. Для невідушчых і слабавідушчых наведвальнікаў у заапарку былі падрыхтаваныя спецыяльныя дошкі, гукавыя інфармацыйныя тэрміналы, інфармацыйныя дошкі з тэкстам, напісаным шрыфтам Брайля, сэнсарныя дошкі з рэльефнымі малюнкамі жывёлы.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У Беластоцкім заапарку таксама можна сустрэць шмат прадстаўнікоў польскай фаўны, якія жывуць побач на волі. У заапарк забягаюць вольнажывучыя вавёркі, залятаюць птушкі.
Вакол заапарка праходзіць пешаходная дарожка даўжынёй каля 720 метраў, а тая, якая вядзе праз яго цэнтр складае амаль 400 метраў.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Для наведвальнікаў падрыхатаваныя лаўкі, на якіх можна адпачыць, масток праз сажалку і аглядная пляцоўка з лаўкамі.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Заапарк «Акцэнт» у Беластоку працуе круглы год, уваход бясплатны. Супрацоўнікі беластоцкага заапарка падкрэсліваюць, што ні адна з жывёл, якія ў ім жывуць, не была атрымана з прыроды – «Акцэнт» – гэта іх дом, а не турма.

Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Заапарк „Акцэнт” у Беластоку/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Беластоцкі заапарк «Акцэнт» знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнага Парка Канстытуцыі 3 мая, заснаванага ў 1919 годзе, шляхам выдзялення часткі Звяржынецкай пушчы, якая зʼяўляецца рэшткай парку Яна Клеменса Браніцкага з XVIII стагоддзя, дзе ў мінулым арганізоўваліся шматлікія паляванні.

Парка Канстытуцыі 3 мая/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Парка Канстытуцыі 3 мая/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На галоўнай алеі Парка Канстытуцыі 3 мая знаходзіцца помнік, аўтарства братоў Якуба і Казіміра Юшчыкаў, прысвечаны воінам 42-га пяхотнага палка, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць у 1920 годзе. Цяпер мы можам палюбавацца копіяй гэтага помніка з 1997 года, якую выканаў беластоцкі скульптар Кшыштаф Якубоўскі.

Помнік воінам 42-га пяхотнага палка, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць у 1920 годзе/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Помнік воінам 42-га пяхотнага палка, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць у 1920 годзе/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

З боку вуліцы Падлесьнай да парку прымыкае Падляшская філармонія, пабудаваная ў 1972 годзе, непадалёк ад якой, пры ўваходзе ў парк, у 2000 годзе быў адкрыты помнік-валун у гонар польскіх ваеннапалонных, забітых саветамі.

Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ля скрыжавання вуліц Звяржынецкай і 11-га Лістапада, створаны вайсковыя могілкі, на якіх пахаваны астанкі жаўнераў, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць. Побач з могілкамі, на невялікім узвышшы ў 1919 годзе быў усталяваны своеасаблівы «зялёны» помнік Канстытуцыі 3 мая. У 2007 годзе тут быў таксама адкрыты помнік Канстытуцыі ў выглядзе піраміды.

Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У парку знаходзіцца таксама цікавая адукацыйная гідраплацоўка для дзяцей. Тут можна пабачыць прылады, якія ў рух прыводзіць вада.

Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Парк Канстытуцыі 3 мая/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сучасным выглядзе Парк Канстытуцыі 3 мая – гэта функцыянальнае злучэнне на пешаходным маршруце ад Старога парка ім. князя Юзэфа Панятоўскага да запаведніка Звяржынецкі лес.

Звяржынецкі лес /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Звяржынецкі лес /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу