Беларуская Служба

У пятніцу стартуюць Еўрапейскія дні археалогіі

15.06.2023 12:01
Еўрапейскія дні археалогіі – гэта больш за 100 мерапрыемстваў па ўсяе Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Elnur

У пятніцу ў Польшчы пачнуцца пятыя Еўрапейскія дні археалогіі. Яны былі ўстаноўленыя, каб прыцягнуць увагу ўсіх да археалогіі, мінуўшчыны і помнікаў, якія знаходзяцца ў нашым асяроддзі», – кажа віцэ-дырэктар Нацыянальнага інстытута спадчыны Эльжбета Офат(Elżbieta Ofat):

- Нацыянальны інстытут спадчыны з’яўляецца каардынатарам Еўрапейскіх дзён археалогіі. У сваю чаргу арганізатарам паасобных мерапрыемстваў з’яўляюцца ўстановы культуры. Напрыклад, Каралеўскі замак у Варшаве запрашае на археалагічныя прагулкі, падчас якіх можна будзе пазнаёміцца з таямніцамі замкавых падвалаў. У нядзелю ў сталічным раёне Брудна адбудзецца Археалагічны пікнік для сем’яў.

Еўрапейскія дні археалогіі – гэта больш за 100 мерапрыемстваў па ўсяе Польшчы. Падрабязную інфармацыю пра арганізаваныя майстар-класы, выставы ці гістарычныя прагулкі можна знайсці на вэб-сайце Нацыянальнага інстытута спадчыны.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка