Беларуская Служба

У 13-ы раз можна паўдзельнічаць у міжмузейнай гульні «Раз, два, тры, ты – варшавянін»

28.06.2023 14:02
Сем’і рашаюць галаваломкі ці заданні, якія падрыхтавалі музейныя ўстановы. 
Аўдыё
  • У 13-ы раз можна паўдзельнічаць у міжмузейнай гульні «Раз, два, тры, ты – варшавянін»
.
..

У 13-ы раз можна паўдзельнічаць у міжмузейнай гульні «Раз, два, тры, ты – варшавянін», якая сёлета праходзіць пад лозунгам «Шчасьлівая трынаццатка, варшаўскія міты і забабоны». «Мы прапануем забавы жыхарам сталіцы і гасцям, якія праводзяць тут свой адпачынак», – сказаў PAP кіраўнік адукацыйнага аддзела Музею Варшаўскага паўстання доктар Караль Мазур.

Арганізаваная Музеем Варшаўскага паўстання і іншымі культурнымі і музейнымі ўстановамі гульня «Раз, два, тры, ты – варшавянін» заключаецца ў наведванні як мінімум васьмі музейных і выставачных устаноў у сталіцы і ваколіцах, якія ўдзельнічаюць у гульні.

Для ўдзелу ў гульні неабходна зарэгістравацца на сайце razdwatrzywarszawiak.pl. «Тады вы атрымліваеце нумар гульца, які мы называем нумарам агента. Удзельнікаў гульні адмыслова называюць сакрэтнымі агентамі, каб дадаць гульні таямнічасці», – адзначыў Караль Мазур. Ён растлумачыў, што сем’і рашаюць галаваломкі ці заданні, якія падрыхтавалі музейныя ўстановы. Усе адказы потым можна будзе ўводзіць на сайце праекта.

Падчас сёлетняй забавы ўдзельнікі змогуць наведаць Музей Варшаўскага паўстання, Цэнтральны гістарычны прыпынак Інстытута нацыянальнай памяці, Дом гістарычных сустрэч, Культурны цэнтр «Dorożkarnia», а таксама аддзел старадрукаў Галоўнай медыцынскай бібліятэкі і гарадскі заапарк.
У рамках забавы можна таксама наведаць Музей Фрыдэрыка Шапэна, Геалагічны музей, Аптэчны музей, Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN, а таксама Гістарычны музей у Легіянова, Музей Казіміра Пуласкага ў Варцы, Музей Юзэфа Пілсудскага ў Сулеювку і Музей карыкатуры і Каралеўскі музей Лазенкі.

«Сярод устаноў, якія ўдзельнічаюць у гульні, некаторыя вядомыя і пазнавальныя, але мы заўсёды стараемся запрашаць да супрацоўніцтва і менш вядомыя або вельмі нішавыя. Мы самі адкрываем такія ўстановы. Нашым вялікім адкрыццём і здзіўленнем стала тое, што ў Варшаве, на беразе Віслы, знаходзіцца музей мастоў», – сказаў доктар Мазур.

Сёлетняя гульня працягнецца да 10 верасня. Удзельнікаў чакаюць прызы. «Звычайна мы стараемся рыхтаваць прадметы адукацыйнага і забаўляльнага характару. Сярод іх, безумоўна, будуць настольныя гульні. Таксама будуць гаджэты асобных устаноў, якія ўдзельнічаюць у гульні, у тым ліку сумкі і заплечнікі», – растлумачыў доктар Мазур.

У мінулым годзе ў гульні ўдзел прынялі 1114 зарэгістраваных сем'яў, з якіх больш за палову завяршылі гульню«, – падкрэсліў ён. Больш за тое, у гульні ёсць свае пастаянныя штогадовыя гульцы. «Некаторыя з іх удзельнічалі ў першых выпусках гульні, а цяпер дапамагаюць у гульні сваім малодшым», – растлумачыў ён.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры