Беларуская Служба

Моладзевы клуб «Спадчына» ва Уроцлаве праводзіць заняткі па гісторыі Беларусі і беларускай мове

01.07.2023 20:04
Беларусы Уроцлава карыстаюцца кнігамі Уладзіміра Арлова, арганізуючы заняткі моладзёвага клубу.
Аўдыё
  • Моладзевы клуб «Спадчына» ва Уроцлаве праводзіць заняткі па гісторыі Беларусі і беларускай мове
Мэрыя УроцлаваShutterstock/Tupungato

У розных гарадах Польшчы, дзе знаходзяцца вялікія асяродкі беларускай эміграцыі, адбываюцца заняткі па роднай мове, літаратуры і гісторыі.

Напрыклад, у беларускім хабе «Новая Зямля» ў Беластоку вось ужо некалькі месяцаў адбываюцца курсы па гісторыі Беларусі «Адкуль наш род?», якія праводзіць Уладзімір Арлоў.

Беларусы Уроцлава таксама карыстаюцца кнігамі гэтага вядомага беларускага гісторыка і пісьменніка, арганізуючы заняткі моладзёвага клубу «Спадчына». Хаця сам клуб гэта не толькі гісторыя, але і мова, і культура і, наогул, усё, што беларускае. Сюжэт Яраслава Іванюка.

слухайце аўдыёфайл