Беларуская Служба

ІІІ Міжнародны конкурс польскай музыкі працягваецца ў Жэшаве

05.07.2023 12:01
Мерапрыемства папулярызуе малавядомую польскую музыку XIX i XX стагоддзяў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneаўтар: Pixabay.com/stevepb

Амаль 80 артыстаў з 10 краін прымуць удзел у ІІІ Міжнародным конкурсе польскай музыкі, які працягваецца ў Жэшаве ў паўднёва-ўсходняй Польшчы. Мерапрыемства папулярызуе малавядомую польскую музыку XIX i XX стагоддзяў як сярод выканаўцаў, так і публікі, адзначыла намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Ванда Звінагродзка(Wanda Zwinogrodzka):

- Міжнародны конкурс польскай музыкі – адзін з наймалодшых конкурсаў музыкі ў Польшчы. Упершыню ён адбыўся ў 2019 годзе. Сёлета ён адбываецца ў трэці раз. Яго мэта – папулярызацыя польскай музыкі, асабліва менш вядомай. Конкурс спрыяе і прасоўванню маладых талентаў, таму спадзяемся, што ў Жэшаве пачнуцца многія эфектныя музычныя кар’еры.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: піяністы і камерныя музыка. Сёлета артысты могуць выбіраць з твораў больш за 60 польскіх кампазітараў, паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута музыкі і танца Лех Дзержаноўскі(Lech Dzierżanowski):

- Мы хочам паказаць, што польская музыка – гэта не толькі Шапен. Сёлета ўдзельнікі маглі выбіраць з твораў больш за 60 польскіх кампазітараў. У рэпертуарах маем шмат малавядомай музыкі ХІХ стагоддзя, асабліва калі гаворка ідзе пра музыку на фартэпіяна, аўтарства такіх творцаў, як Леапольд Гадоўскі, Ігнацы Фрыдман ці Тэадор Ляшэціцкі. Выдатныя піяністы, якія таксама былі кампазітарамі. Камерныя гурты часта выкарыстоўваюць музыку XX стагоддзя.

ІІІ Міжнародны конкурс польскай музыкі працягнецца да 9 ліпеня. Акрамя фінансавых узнагародаў на суму больш за 100 тысяч еўра, пераможцы атрымаюць шмат цікавых канцэртных прапаноў. Медыйным патронам конкурсу з’яўляецца Польскае радыё.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры