Беларуская Служба

Дзе летам адпачыць у Варшаве - гід па сталічных парках

10.07.2023 21:02
Летам усё больш людзей шукае месцаў, дзе можна адпачыць на прыродзе і зладзіць пікнік.
Muzeum Łazienki Królewskie
Muzeum Łazienki Królewskie LanKS/Shutterstock

Лета ў самым разгары. Таму ўсё больш людзей шукае месцаў, дзе можна адпачыць на прыродзе і зладзіць пікнік. У Варшаве ёсць некалькі месцаў, дзе можна адпачыць у атачэнні дрэваў, паведамляе партал Gazeta.pl.

Так, на першым – «Каралеўскія лазенкі» (Łazienki Królewskie). «Лазенкі» – адно з лепшых месцаў для адпачынку ў Варшаве. Шматлікія скульптуры, аранжарэі, музей і знакаміты «Палац на вадзе» – ідэальнае месца для правядзення свабоднага часу. Побач знаходзіцца парк «Агрыколя», які злучаецца з паркам «Лазенкі» неверагоднай прыгажосці каштанавай алеяй.

«Макотаўскія палі» (Pola Mokotowskie)

Гэта самае папулярнае месца для пікніку ў сталіцы. Парк, які атрымаў назву ад раёну Макотаў, прыцягвае натоўпы гараджан сваёй атмасферай і чыстымі, акуратнымі газонамі. Гэта любімае месца адпачынку варшавян і гасцей сталіцы. У цёплыя і сонечныя дні тут можна сустрэць шмат сем'яў з дзецьмі, аматараў хатніх жывёл са сваімі гадаванцамі, а таксама веласіпедыстаў і ролераў. Нягледзячы на папулярнасць, вялікай колькасці людзей тут не бывае, бо парк настолькі вялікі, што кожнаму лёгка знойдзецца месца.

«Сад Красіньскіх» (Ogród Krasińskich)

Яшчэ адно ідэальнае месца для спаткання, якое можна спалучыць з пікніком. Сад вакол палаца Красіньскіх апошнім часам зведаў вялікія змены.
Некалькі стагоддзяў таму ён насіў званне самага вялікага паркавага комплексу сталіцы. На сённяшні дзень ён, вядома, не самы вялікі, але ўтульны і камерны. Добрае месца для пікніку і адпачынку з сябрамі альбо сямʼёй.

Скарышэўскі парк

На другім беразе Віслы таксама шмат месцаў для пікніку. Лепшым месцам тут, несумненна, зʼяўляецца Скарышэўскі парк. У парку высаджана больш за 280 відаў дрэў і кустоў. Ідэальнае месца для адпачынку на прыродзе з сямʼёй або сябрамі.

Пражскі парк

Гэта найстарэйшы грамадскі парк сталіцы. Спачатку ён называўся Аляксандраўскім, але пасля 1916 года быў перайменаваны ў Пражскі. Назва паходзіць ад слова Прага – так называецца правабярэжная частка Варшавы. Пазней паўночная частка парку была выдзеленая ў заалагічны сад, які знаходзіцца на гэтым месцы і па сённяшні дзень.

вс

фота: Парк «Каралеўскія лазенкі» і «Палац на вадзе»