Беларуская Служба

З’явіўся новы літаратурны партал bellit.info з амбітнай мэтай сабраць усё пра беларускую літаратуру

01.08.2023 11:39
Рэсурс паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўдыё
  • З’явіўся новы літаратурны партал bellit.info з амбітнай мэтай сабраць усё пра беларускую літаратуру
.
..

З’явіўся новы літаратурны партал bellit.info з амбітнай мэтай сабраць усё пра беларускую літаратуру
Рэсурс паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і будзе змяшчаць актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным свеце, фармаваць віртуальную энцыклапедыю беларускай літаратуры.

Аўтары праекту так бачаць сваю місію:

«Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў безадносна да ўзросту і часу нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя), збіраем звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыявізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў. Усе гэтыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах – «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Некропаль».

Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб мець магчымасць разглядаць беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвецім нашу працу літаратуры сваёй».

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў – недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні (Літва).

Мэты арганізацыі – пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
Арганізацыя паўстала з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры