«Тутэйшы Тэатр» рыхтуе спектакль у Беластоку
Спектакль базуецца на вершах Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Цішкі Гартнага, Валера Маракова, Вацлава Ластоўскага, Майсея Кульбака і Міхася Чарота.
Рэжысёр «Тутэйшага Тэатру» Андрэй Саўчанкаhttps://www.instagram.com/p/CgCP3GOouNr/
Праект «Тутэйшы Тэатр» быў ініцыяваны Андрэем Саўчанкам у 2017 годзе ў Мінску. Цяпер яго рэпетыцыі аднавіліся ў рамках праекту «Творчыя рэзідэнцыі» ў Беластоку. Тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектаклю паводле твораў беларускіх паэтаў расстраляных саветамі ў 1937 годзе.
Распавядае рэжысёр «Тутэйшага Тэатру» Андрэй Саўчанка.