Беларуская Служба

Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча

20.09.2023 15:34
У кнігу серыі «Паэты планеты» увайшлі выбраныя вершы паэта.
.
.фота з Фэйсбуку А.Хадановіча

У кніжцы 128 старонак. Гэта выбраныя вершы з сямі кніг, а таксама новыя тэксты, напісаныя за апошнія тры гады.

«Радуюся і таму, што «Паэты планеты», якія спыніліся ў Менску па зразумелых прычынах, цяпер друкуюцца і будуць друкавацца далей – у Беластоку, на «Камунікаце». І ў серыі выразна паболее беларускіх аўтараў.

Праз пару дзён кніга будзе прэзентаваная на Кангрэсе ў Гданьску, а ў кастрычніку на фестывалі «Прадмова» ў Варшаве, Вільні і Беластоку.

ав/Будзьма

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры