Беларуская Служба

У «Культурным кодзе» ідзе рэгістрацыя праектаў/ідэй для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу

26.09.2023 12:15
Самыя яркія праекты пітчынга атрымаюць узнагароды.
.
..

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя праектаў/ідэй для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў для беларускай культуры. Самыя яркія праекты пітчынга атрымаюць узнагароды.

Калі? 28 верасня а 17:00 CET / 18:00 Мінск.
Дзе? ZOOM
Дэдлайн прыёму заявак – 27 верасня.

Запрашаюць да ўдзелу як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Можна мець як гатовы праект (нават з MVP!), так і ідэю на стадыі распрацоўкі. Можна прадставіць задумку, звязаную з любымі тэхналогіямі, задачамі і з любымі культурніцкімі і творчымі сектарамі.
Прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

У гэтым сезоне ўдзельнікі чата выбіраюць 2 самыя цікавыя праекты кожнага з пітчынгаў.

Прыз за 1 месца – каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і гд.); за 2 месца – тэст праекта ад профільнага спецыяліста.

Плануецца запіс. Відэа не будзе выкладацца ў публічны доступ і перадавацца трэцім асобам. Да сустрэчы ў ZOOM можна будзе далучацца пад псеўданімам і не ўключаць камеру.

Зарэгістравацца можна тут.

«Культурны Код» – нэтворкінг-група для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў. Аб’ядноўваем паэзію і код, музей і віртуальную рэальнасць, разам вучымся пітчыць ідэі старпапаў. Дзелімся досведам, просім парады, шукаем кантакты.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

прэс-рэліз/ав

«Культурны Код» стварае закрыты клуб прадстаўнікоў беларускай digital culture

13.09.2023 07:10
Стваральнікі digital-праектаў у галіне беларускай культуры запрашаюцца на майстармайнд-сустрэчу.

Творцы, якія выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі, могуць разлічваць на падтрымку супольнасці «Культурны код»

20.09.2023 14:55
Гэта выдатная магчымасць атрымаць доступ да моцнай экспертызы запрошаных ментараў і ментарак, падабраных адпаведна заяўленым ідэям.