Беларуская Служба

Палац Браніцкіх – адзін з найцікавейшых помнікаў архітэктуры Беласточчыны(ФОТА)

24.11.2023 16:01
Палац Браніцкіх – гэта захапляльны прыклад магнацкай рэзідэнцыі з XVІІІ стагоддзя.
Аўдыё
Палац Браніцкіх у БеластокуAnna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Палац Браніцкіх, які называюць «Падляшскім Версалем» – гэта, безумоўна, найбольшая славутасць Беластока, адзін з найпрыгажэйшых будынкаў у краіне і, адначасова, каштоўны прыклад архітэктуры ў стылі барока ў Польшчы. Размешчаны ў цэнтры горада палацава-паркавы комплекс – гэта захапляльны прыклад магнацкай рэзідэнцыі з XVІІІ стагоддзя.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гісторыя беластоцкай рэзідэнцыі пачынаецца з XV стагоддзя, калі ў гэтым месцы быў пабудаваны драўляны сядзібны дом, на месцы якога, ужо ў XVI стагоддзі, маршалак надворны літоўскі Пётр Весялоўскі ўзвёў мураваны готыка-рэнесансны замак.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1659 годзе, за заслугі ў вайне са шведамі, беластоцкі замак атрымаў Стэфан Чарнецкі. Той, у сваю чаргу, аддаў маёнтак сваёй дачцэ Катажыне Аляксандры, якая выйшла замуж за маршалка надворнага кароннага Яна Клеменса Браніцкага, герба «Грыф». Менавіта з гэтай сям’ёй звязанае найбольшае развіццё беластоцкай рэзідэнцыі.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Першую перабудову замка загадаў бацька маршалка Стэфан Мікалай Браніцкі. Пазней, амаль да канца свайго жыцця, згаданыя работы працягваў сам Ян Клеменс, ператвараючы аб’ект у радавую рэзідэнцыю. Рэканструкцыя цалкам змяніла аблічча будынка. Комплекс набыў форму познебарочнай рэзідэнцыі французскага тыпу.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паралельна ішла праца ў палацавым парку. Былі пабудаваны: аранжарэя, чатыры басейны з фантанамі, ажурная альтанка, павільён з карціннай галерэяй, мост праз канал. Уздоўж паркавых дарожак былі размешчаныя статуі міфалагічных герояў і дэкаратыўныя вазы, пераважна працы вядомага скульптара Яна Хрызастома Рэдлера. Былі высаджаны дрэвы і кусты; наладжаныя дэкаратыўныя клумбы з кветкамі. Дарожкі паміж імі былі засыпаныя белым і чырвоным пяском. За палацавым паркам размяшчаліся паляўнічыя ўгоддзі.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Буйны і прыгожы палацавы комплекс ужо ў XVІІІ стагоддзі пачалі называць: «польскім Версалем», «паўночным Версалем» або «падляшскім Версалем».

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сядзіба Браніцкіх стала важным культурным цэнтрам, вакол якога гуртаваліся выдатныя мастакі і навукоўцы. Паводле часткі гісторыкаў, пышнасць рэзідэнцыі адлюстроўвала няздзейсненыя каралеўскія амбіцыі апошняга прадстаўніка родa Браніцкіх.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У 1754 годзе гетман Ян Клеменс Браніцкі заснаваў пры палацы першую ў Польшчы ваенную акадэмію – Ваенна-будаўнічую школу. Ён таксама клапаціўся пра горад, які развіваўся побач з рэзідэнцыяй – вызначыў вуліцы і рынкавую плошчу, заснаваў школы, пабудаваў ратушу, пошту і тэатр. Браніцкі вырашыў таксама, якія дамы можна будаваць у горадзе.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падзелы Польшчы - гэта канец перыяду развіцца палаца Браніцкіх. У 1802 годзе ён быў прададзены прускаму каралю Фрыдрыху-Вільгельму ІІІ, а затым яго купіў цар Аляксандр І, які планаваў стварыць у Беластоку сваю летнюю рэзідэнцыю. З мэтай прыстасавання да гэтай ролі пачалася грунтоўная рэканструкцыя палаца. Аднак ужо ў 1833 годзе царскія ўлады адмовіліся ад гэтай ідэі, што для комплекса, на практыцы, азначала рабунак. Дрэвы і кусты былі вывезеныя ў іншыя царскія рэзідэнцыі, а больш за дзвесце паркавых скульптураў – адпраўленыя ў Пецярбург.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сам будынак палацa таксама моцна пацярпеў. У часы цара Мікалая І, палац быў перабудаваны для патрэб школы для дзяўчат са шляхецкіх сем'яў, якая дзейнічала тут да 1915 года.

Першая сусветная вайна не нанесла самому будынку сурʼёзных ваенных пашкоджанняў, хоць палац разрабавалі з апошніх элементаў дызайну. Да 1918 года палац быў акупаваны немцамі, якія наладзілі тут шпіталь.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Потым Беласток апынуўся пад польскай уладай і ў міжваенны перыяд палац стаў сядзібай дзяржаўнай адміністрацыі.

Горш абышлася з палацам Другая сусветная вайна. 27 чэрвеня 1941 года, то бок у «чорную пятніцу» у палацавым парку немцы расстралялі сотню габрэяў. У 1944 годзе, калі яны адступалі з Беластока, разбурылі палацавы комплекс у амаль 70 працэнтах. У сваю чаргу, тое, што засталося пасля немцаў, разрабавала і знішчыла Чырвоная Армія.

Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Праца па рэканстрыкцыі палаца Браніцкіх у Беластоку працягвалася ў 1946–1960 гадах пад кіраўніцтвам інжынераў: Станіслава Букоўскага і Уладзіслава Пашкоўскага, якія імкнуліся вярнуць комплексу форму з XVІІІ стагоддзя.

Палац Браніцкіх у Беластоку,  Вялікaя брамa / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку, Вялікaя брамa / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

На тэрыторыю палацава-паркавага комплекса Браніцкіх у Беластоку найлепш увайсці праз Вялікую браму з гербам Браніцкіх, які вярнуўся на сваё месца ў верасні 2006 года. На бліжэйшым да будынку панадворку, у адным з флігеляў, размяшчаецца Музей гісторыі медыцыны і фармацыі.

Палац Браніцкіх у Беластоку, Музей гісторыі медыцыны і фармацыі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку, Музей гісторыі медыцыны і фармацыі/ Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Адсюль з правага боку, паміж калонамі, можна дабрацца ў прыгожы палацавы парк, які складаецца з дзвюх частак – верхняй і ніжняй. У ніжняй частцы вы знойдзеце невялікі вадаём, мноства лавачак і дарожак. У верхняй частцы размешчаны палац і парк у французскім стылі. Агулам плошча палацавага парка складае амаль 10 гектараў.

Палац Браніцкіх у Беластоку / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Палац Браніцкіх у Беластоку / Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння Палац Браніцкіх у Беластоку зʼяўляецца сядзібай Медыцынскага ўніверсітэта, то бок грамадскім будынкам у які можа зайсці і паглядзець агульнадаступныя памяшканні. Больш дэталёва інтэрʼер палаца можна таксама наведваць з гідам. У сваю чаргу палацавы парк адкрыты для турыстаў і жыхароў круглы год. Яго можна наведваць бясплатна.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Біскупец – выдатная база для аматараў актыўнага адпачынку на Варміі (ФОТА)

17.11.2023 11:01
На тэрыторыі гміны Біскупец знаходзіцца ажно 14 азёраў, плошчай у больш за чатыры гектары.