«Гэта набажэнства з 14 прыпынкаў, падчас якіх мы разважаем пра муку і смерць Хрыста. Гэта набажэнства звычайна адбываецца ў касцёле і ў першую чаргу звязана з храмам», – адзначыў кс. Лукаш Раманчук з прэс-службы экстрэмальнага Крыжовага шляху.
Ён падкрэсліў, што экстрэмальны шлях праходзіць крыху інакш. «Тут мы таксама разглядаем пакуты і смерць Збаўцы, але ў экстрэмальным ключы. Начны шлях пачынаецца са святой Імшы ў абраным касцёле, потым мы пакідаем зону камфорту. Каб гэта было сапраўды экстрэмальна, трэба выйсці на вуліцу ноччу і прайсці не менш за 40 кіламетраў, а часта нават больш – у гэтым годзе самы доўгі маршрут вакол Уроцлава складае 140 км. Мы мяркуем, што толькі калі вы пераадольваеце такую адлегласць, вы перавышаеце межы сваіх магчымасцяў», – адзначыў ён.
Кс. Раманчук дадаў, што ідэя экстрэмальнага Крыжовага шляху заключаецца ў больш глыбокім разважанні над уласным жыццём і сустрэчы з Богам, а сродкам для дасягнення гэтай мэты з'яўляюцца надзвычайныя намаганні, якія дапамагаюць «ачысціць галаву і адчуць слабасць».
Паводле рэкамендацыі, маршруты павінны пралягаць па грунтавых дарогах, часта праз лес, горы ці праз балоты. Справа ў тым, каб яны не былі лёгкімі для праходжання. «Мы ідзем ноччу, таму што ў цемры нашы пачуцці абвастраюцца. Нам трэба пераадолець сябе, каб увайсці ў лес або прайсці праз могілкі. Пераадоленне страху і межаў – гэта частка ідэі экстрэмальнага Крыжовага шляху», – падкрэсліў святар.
Сёлета за межамі Польшчы такія шлях адбудзуцца, між іншым, у Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Германіі, Іспаніі, Ірландыі, Чэхіі і ЗША.
У Польшчы большасць маршрутаў адпраўляецца з Варшавы, Кракава і ваколіц Познані.
Экстрэмальны Крыжовы шлях упершыню адбыўся ў 2009 годзе. Ініцыятарам і арганізатарам быў кс. Яцэк Стрычэк, заснавальнік супольнасцяў «Wiosna» і «Szlachetna Paczka».
ав