Беларуская Служба

Назіраецца вяртанне польскага сямейнага кіно

22.03.2024 10:56
Гледзячы на польскі пракат за апошнія месяцы, можна сказаць, што сярод найбольш прыбытковых польскіх фільмаў ёсць менавіта сямейныя стужкі.
Прэм'ера фільму «Занадта вялікі для казак»FOTON/PAP

Польскія сямейныя фільмы адраджаюцца пакутліва, павольна, але ўпэўнена. У кінематографе постпандэмійнай эпохі сямейны адпачынак аказваюцца ключом да сэрцаў і кашалькоў польскіх гледачоў, піша партал culture.pl.

Калі сямейны фільм Крыстафера Руса «Занадта вялікі для казак» дэбютаваў на Netflix два гады таму, мала хто чакаў, што ён будзе мець ашаламляльны поспех. Раней кінагігант не хацеў арыентавацца на сямейную аўдыторыю. І тым не менш, гісторыя пра пухленькага хлопчыка, які ўступае ў дарослае жыццё, перажывае першае каханне і жыццёвыя трагедыі, стала хітом. Карціна Руса не толькі прыцягнула вялікую аўдыторыю, але і была ацэненая крытыкамі, якія гадамі чакалі фільмаў, якія зраўняюцца з класікай дзіцячага кіно ПНР.

Цяпер рэкорды папулярнасці б’е другая частка фільму, якая ўвайшла ў кінатэатры. Але поспех «Занадта вялікі для казак 2» з'яўляецца і сімптомам чагосьці большага – адраджэння моды на айчыннае сямейнае кіно. Гледзячы на польскі пракат за апошнія месяцы, можна сказаць, што сярод найбольш прыбытковых польскіх фільмаў ёсць менавіта сямейныя стужкі. Гэта мультфільм «Котка Кіці пад ёлкай», «Кайтэк Чараўнік», «Сабака, які ездзіў чыгункай», «Акадэмія Пана Клекса».
Наведвальнасць польскіх сямейных фільмаў выклікае павагу, канстатуе партал culture.pl.

ав

Польскі рэжысёр зацікавіўся легендай Кастуся Каліноўскага

11.03.2024 13:58
У польскай сталіцы адбылася прэм'ера дакументальнага фільма пра героя трох народаў - Польшчы, Літвы і Беларусі – Кастуся Каліноўскага.

Праваабаронцы прадставілі фільм пра палітзняволеных жанчын

14.03.2024 11:03
Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын.