Беларуская Служба

Хочаце ведаць, дзе ў стозе сена хаваўся напалеонаўскі маршал Бернадот? Запрашаем у невялікі гарадок на поўначы Польшчы (ФОТА)

09.05.2025 13:11
Хоць гэты гарадок і размешчаных па-за папулярнымі турыстычнымі трасамі, то не пашкадуе той, хто яго наведае.
Аўдыё
  • Моранг гарантуе турыстам усё, што неабходнае для паспяховага адпачынку
,
Моранг, гармата перад гарадской ратушайЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Моранг(Morąg) — гэта адзін са шматлікіх мазурскіх гарадкоў, размешчаных па-за папулярнымі турыстычнымі сцежкамі. Аднак тыя, хто не абміне яго падчас вакацыйных паездак, не будуць шкадаваць, бо Моранг гарантуе турыстам усё, што неабходнае для паспяховага адпачынку.

Моранг, палац цу Донаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Моранг, палац цу Донаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Шматлікія помнікі, сярод якіх парафіяльны касцёл, ратуша, дваранскі палац сведчаць пра шматвяковую і цікавую гісторыю горада, развіццё якога ўскладнялі стыхійныя бедствы: вайны, пажары, эпідэміі.

Дакладную дату заснавання Моранга вызначыць немагчыма. Гісторыкі схільныя адносіць гэты факт да канца XIII стагоддзя. Каля 1280 года на месцы старога прускага паселішча тэўтонскія рыцары, якія заваявалі рэгіён, пабудавалі драўляную абарончую вежу, якая каля 1370 года была пашырана ў цагляную крэпасць, нагадвае кіраўнічка Музея Верхняй Прусіі (раней Музей Вармі і Мазураў – рэд.) у Морангу Анжаліка Рэйс (Angelika Rejs):

- 1327 год - гэта год заснавання горада. 1330 годам датуецца будаўніцтва абарончых сценаў. З гэтым звязаная цікавая гісторыя, бо абарончыя сцены горада Моранга неразрыўна звязаныя з палацам цу Донаў – яны былі выкарыстаныя для будаўніцтва палаца.

Палацам цу Донаў у Морангу - сядзіба Музея Верхняй Прусіі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Палацам цу Донаў у Морангу - сядзіба Музея Верхняй Прусіі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасля секулярызацыі Прусіі замак стаў рэзідэнцыяй вядомага прускага роду цу Донаў (zu Dohna), які цягам часу стаў адным з самых багатых і ўплывовых родаў ва ўсім Герцагстве Прусіі:

- Першым прадстаўніком гэтага выдатнага прускага роду, які прыбыў у рэгіён Моранга, быў Станіслаў, які нарадзіўся ў 1433 годзе. За свае заслугі для Тэўтонскага ордэна прадстаўнікі роду атрымлівалі навакольную зямлю – спачатку ў ваколіцах Паслэнка і Моранга. З часам цу Дона атрымалі дазвол пабудаваць сваю сядзібу побач з тэўтонскім замкам у Морангу.

Палацам цу Донаў у Морангу - сядзіба Музея Верхняй Прусіі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Палацам цу Донаў у Морангу - сядзіба Музея Верхняй Прусіі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пабудаваны ў 1562–1595 гадах замак для адрознення ад тэўтонскай крэпасці называлі „малым замкам”. Палац цу Донаў двойчы быў рзабураны і двойчы паўставаў з руінаў. У цяперашні час служыць сядзібай Музея Верхняй Прусіі(да нядаўняга часу Музея Варміі і Мазураў- рэд.). У ім прадстаўлены экспанаты, звязаныя з культурай і гісторыяй рэгіёна:

- Гэтых экспанатаў у нас вельмі шмат… Можа, калі назаву колькасць у амаль 500 помнікаў, прадстаўленых у адным невялікім музеі, то гэта дазволіць ўявіць сабе гэтае багацце. Таму, думаю, ёсць на што паглядзець.

Kасцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kасцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу ад былога тэўтонскага замка, які ў перыяд свайго росквіту меў тры вежы і пяць флігеляў, засталася толькі невялікая частка. З 2001 года аб’ект мае прыватнага ўласніка, кажа дырэктарка мясцовага музея:

- Тут сітуацыя даволі складаная, замак мае прыватнага ўладальніка і знаходзіцца складанай фінансавай сітуацыі, таму зводку выглядае ён не найлепш, але турысты, якім удаецца наведаць гістарычны аб’ект - вельмі задаволеныя, бо ўнутры падрыхтаваны розныя атракцыёны.

Яшчэ адзін помнік, які памятае часы росквіту Моранга, гэта гатычны парафіяльны касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла пачатку XIV стагоддзя.

Kасцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kасцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 1697 годзе, падчас пажару, які ўспыхнуў у горадзе, згаданая святыня была адным з двух будынкаў (разам з тэўтонскім замкам), якія перажылі стыхійнае бедства. Касцёл быў таксама сур'ёзна пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны, затым быў адноўлены і перададзены каталіцкім вернікам.

Помнік выдатнаму нямецкаму пісьменніку і філосафу Ёгану Готфрыду Гердэру ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік выдатнаму нямецкаму пісьменніку і філосафу Ёгану Готфрыду Гердэру ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Побач з касцёлам знаходзіцца помнік выдатнаму нямецкаму пісьменніку і філосафу Ёгану Готфрыду Гердэру (Johann Gottfried Herder). Гэты другі помнік, які замяніў першы - пашкоджаны падчас вайны ў 1945 годзе, быў адкрыты на пачатку 1970-х гадоў мінулага стагоддзя да 200-годдзя з дня нараджэння філосафа:

- Паводле мяне, калі б не Ёган Готфрыд Гердэр, то ў Морангу наогул не было б музея. Бо насамрэч, каб ушанаваць памяць самага вядомага жыхара горада, у 1964 годзе, спачатку ў будынку гарадской ратушы, быў створаны першы мясцовы музей. У 1986 годзе гэты музей быў перанесены ў палац цу Донаў.

Ёган Готфрыд Гердэр – не адзіная вядомая асоба, звязаная з Морангам. Тут нарадзіўся таксама Карл Леапольд Логмайер (Carl Leopold Lohmeyer) - нямецкі фармацэўт і аўтар першага друкаванага даведніка па Татрах, выдадзенага ў Нысе ў 1842 годзе.

Гарадская ратуша ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Гарадская ратуша ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Горад неаднойчы наведваў вядомы польскі пісьменнік Юзэф Ігнацы Крашэўскі. Таксама аўтар вядомых кнігаў для моладзі Збігнеў Нянацкі (Zbigniew Nienacki), які памёр у Морангу, неаднойчы згадваў пра горад у сваіх раманах.

Гармата перад гарадской ратушай у Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Гармата перад гарадской ратушай у Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу, на пачатку XІX стагоддзя Моранг наведалі Напалеон і польскі генерал, камандзір польскіх легіёнаў і аўтар польскага гімна Ян Генрых Дамброўскі. У сваю чаргу, у 1807 годзе падчас раптоўнай атакі прускай кавалерыі маршал Напалеона Бернадот (будучы кароль Швецыі), ледзь не быў захоплены ў палон. Паводле легенды, ён выратаваўся, схаваўшыся ў стозе сена.

На гарадской плошчы ўвагу прыцягвае цагляны будынак гатычнай ратушы, якую ўвянчае стройная вежа. На жаль падчас шведскіх войнаў аб’ект страціў звон і гадзіннік.

Перад уваходам у ратушу размешчаныя гарматы з часоў пруска-французскай вайны (1870-1871), а з другога боку гістарычная калонка(гідрант), якая мае кшталт рыбы.

Гістарычная калонка (гідрант), якая мае кшталт рыбы, Моранг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Гістарычная калонка (гідрант), якая мае кшталт рыбы, Моранг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Як падкрэслівае кіраўнічка мясцовага музея, Моранг заўсёды мужна змагаўся супраць усіх цяжкасцей:

- Безумоўна, вялікі ўплыў на развіццё горада аказалі стыхійныя бедствы. Гаворка ідзе пра такія катастрофы, як эпідэміі чумы і халеры, буйныя пажары. Напрыклад, пажар з 1697 года, калі практычна згарэў увесь горад. Потым у 1945 годзе таксама гораду былі нанесеныя вялікія страты. Была разбураная ратуша; адбудовы чакаў палац цу Донаў… Было шмат такіх момантаў, якія былі асабліва цяжкімі для горада.

- канстатавала кіраўнічка Музея Верхняй Прусіі (раней Музей Варміі і Мазураў – рэд.) у Морангу Анжаліка Рэйс (Angelika Rejs).

Шпацыруючы па горадзе варта пацікавіцца таксама гістарычнымі воданапорнымі вежамі і  праваслаўнай царквы св. Уладзіміра на евангельскіх могілках, якая зараз служыць дзвюм канфесіям – праваслаўнай і евангелічна-аўгсбургскай.

Воданапорная вежа ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Воданапорная вежа ў Морангу. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тым, хто хоча пазнаёміцца з бліжэйшай ваколіцай Моранга рэкамендуем наведаць Запаведнік вадаплаўных птушак Морангскія балоты (Rozlewisko Morąskie), дзе гняздуецца 150 відаў птушак. Раней, гэта было Морангскае возера, асушанае ў 1867 годзе прыватным уладальнікам з дазволу гарадскіх уладаў. Вакол балотаў пракладзена адукацыйная сцежка з месцамі для назірання за птушкамі.

Моранг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Моранг. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На асобаў, якія любяць актыўна праводзіць час, чакаюць тры веласіпедныя маршруты і навакольныя возеры, у тым ліку размешчанае за 5 кіламетраў ад Морага Возера Нар’е (Jezioro Narie), якое лічыцца адным з найпрыгажэйшых азёрраў у Польшчы.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Скарб з Залева, мастацкія калекцыі прускай шляхты, унікальны партрэтны жывапіс – усё гэта можна паглядзець у Музеі Верхняй Прусіі (ФОТА)

04.04.2025 14:01
Больш за 500 каштоўных экспанатаў чакаюць на наведвальнікаў у грунтоўна адрамантаванай музейнай установе ў Морангу.

Як каралеўская рэзідэнцыя стала царскай турмой: захапляльная гісторыя замка ў Сандомежы (ФОТА)

25.04.2025 17:15
Польскі Сандомеж называюць раем для археолагаў. Археалагічнымі артэфактамі зацікавілася нават пасольства Ірана.