Беларуская Служба

«Не было ў хлопца грошаў, а хацелася жаніцца. Ад таго і ўсё пачалося»

13.05.2025 06:12
Вастак-кераміст расказаў аб сваім захапленні глінянымі інструментамі.
Аўдыё
  • Вастак-кераміст расказаў аб сваім захапленні глінянымі інструментамі
Іван Дашкоўкрыніца фота: Фэйсбук

Як зрабіць акарыну ды іншыя народныя гліняныя музычныя інструменты – распавядае мастак-кераміст Іван Дашкоў – былы загадчык секцыі керамікі Саюза майстроў Беларусі і лаўрэат конкурсаў па народным рамястве. Інcтрументы ён выконвае выключна традыцыйным тэхнікамі.

 «Не было ў хлопца грошаў, а хацелася жаніцца. Ад таго і ўсё пачалося» – кажа Іван, які з рамяством па гліне звязаў свае прафесійнае жыццё.

Інструменты выкананыя накшталт жывёл. Цацкі, на якіх зайграць змогуць нават двухгадовыя дзеткі.

 «Свістульку называю малой акарынай. Тут – вялікая курыца. Мы робім іх у розных выявах. Жывёльны свет, які быў побач з чалавекам – тое, што ён бачыў. Гэта былі курачкі, конікі, свінкі. Самы архаічны вобраз гэта птушка як сімвал вясны і новага жыцця».

Найбольшы інструмент, гэта паўнавартасная акарына. «Тут актава плюс тон. Гучанне такое, як недзе засесці на берагу Нарвы, раніцай альбо вечарам. Нікога няма, толькі ты, рака і птушкі» – кажа Іван.

І дадае, што лягчэй зайграць на такіх інструменты, чым іх зрабіць.

«Бярэш такую вось свістульку, пачынаеш дуць у гэты хвосцік, адкрываеш дзве адтуліны і вельмі хуценька нараджаецца вось гэты просценькі народны найгрыш, які агучвае дзіцёнак, які раней нічым такім ніколі не карыстаўся. Даросламу трошкі цяжэй, бо ён сароміцца, што хтосьці пачуе. А тут не трэба сароміцца. Сказалі дуць, то я дую. А акарына дае табе гармонію. І ў той гармоніі шукаеш ужо сябе».

 Слухайце гутарку Рафала Андрасюка з Іванам Дашковым, які цяпер жыве і працуе ў Бельску Падляшскім.

 

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы