Беларуская Служба

«Беларуская песня–2025»: голас Падляшша

19.05.2025 14:38
XXXІІ фестываль «Беларуская песня» завяршыўся гала-канцэртам у Падляшскай оперы і філармоніі.
Аўдыё
  • «Беларуская песня–2025»: голас Падляшша
-
Гала-канцэрт беларускай песні ў Беластоку традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцюФота: А. Пятроўская, radyjo.net

На сцэне выступілі як вядомыя музычныя калектывы, так і дэбютанты. Усіх аб’ядноўвае любоў да беларускай песні.

У Падляшскай філармоніі ў Беластоку ў суботу, 17 траўня, адбыўся гала-канцэрт фестывалю «Беларуская песня–2025», які ўжо ў трыццаць другі раз арганізавала Беларускае грамадска-культурнае таварыства. На сцэне выступілі пераможцы галоўнага адбору — каля трыццаці калектываў, хораў, дуэтаў і салістаў, што прайшлі раённыя адборачныя туры.


У Падляшскай філармоніі ў Беластоку ў суботу, 17 траўня, адбыўся гала-канцэрт фестывалю «Беларуская песня–2025» У Падляшскай філармоніі ў Беластоку ў суботу, 17 траўня, адбыўся гала-канцэрт фестывалю «Беларуская песня–2025»

У сёлетнім фестывалі з’явілася новая намінацыя — за шматгадовую руплівую працу і значны ўнёсак у захаванне і развіццё беларускай культуры. Як адзначаюць выканаўцы, фестывалю беларускай песні чакаюць цэлы год, а ўдзел у гала-канцэрце — гэта сапраўднае свята.

— Для нас гэта вялікае свята! Мы — вакальны калектыў з Мора. Занялі першае месца на конкурсных элімінацыях і ўпершыню выступаем на гала-канцэрце, — распавядаюць удзельнікі. — Для многіх калектываў удзел у фестывалі становіцца штуршком да працы, да росту, да павышэння музычнага ўзроўню. Тут мы сустракаемся, каб убачыць, як выступаюць іншыя, якія новыя песні падрыхтавалі, каб проста пабыць сярод сваіх. А аб’ядноўвае нас любоў да беларускай песні, — дадае шматгадовы інструктар беларускіх калектываў з Бельска Падляшскага Сяргей Лукашук.


Як адзначаюць выканаўцы, фестывалю беларускай песні чакаюць цэлы год, а ўдзел у гала-канцэрце — гэта сапраўднае свята. Як адзначаюць выканаўцы, фестывалю беларускай песні чакаюць цэлы год, а ўдзел у гала-канцэрце — гэта сапраўднае свята.

Гала-канцэрт беларускай песні ў Беластоку традыцыйна карыстаецца вялікай папулярнасцю. На яго з’язджаюцца гледачы з усяго рэгіёна, каб паслухаць беларускія песні і ўбачыць выступленні пераможцаў з Гайнаўкі, Бельска Падляшскага, Гарадка, Беластока і іншых мясцін Падляшша.

Анна Пятроўская 

Слухайце аўдыё! 

На поўначы Беласточчыны Вялікдзень — гэта па традыцыі быў час так званага «валокання»

21.04.2025 17:53
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на адмысловыя майстар-класы традыцыйнага веснавога спеву.

Даследчыца падляшскіх гаворак: Цяпер ёсць модны трэнд — у Еўропе лакальныя гаворкі вельмі папулярныя

04.05.2025 13:50
Даследчыца падляшскіх гаворак Анна Нікіцюк расказвае пра самаідэнтыфікацыю жыхароў Падляшша, фестываль гаворак і намеры стварыць мясцовы парламент.