Самай варожай для расіян дзяржавай у бягучым моманце з'яўляецца не Украіна (38 % рэспандэнтаў выказаліся, што гэтая краіна недружалюбная), а Францыя (48 % апытаных). Недалёка ад апошняй «адсталі» Вялікабрытанія (42 % рэспандэнтаў) і Германія (41 %).
Паводле апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам даследавання грамадскай думкі (УЦДГМ) у красавіку, самай дружалюбнай краінай расіяне назвалі Кітай (65% рэспандэнтаў), на другім месцы — Беларусь, у яе дружалюбнасці ўпэўнены 41 рэспандэнт.
Яшчэ па 26 працэнтах рэспандэнтаў назвалі ў ліку самых дружалюбных краін Індыю і КНДР, а 16 % — Іран.
Апытанне праводзілася 27 красавіка, у ім прынялі ўдзел 1600 расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.
Паводле ТАСС/вх