Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», манументальны твор пра (не)савецкіх людзей, (не)савецкі горад Мінск і каханне, якому ўсё роўна. Беларусь і беларусы бачацца аўтарам праз прызму чалавека, які вырас у 60я.
Макс Шчур у кнізе «Завяршыць гештальт» разглядае Беларусь з Еўропы, параўноўваючы, разбураючы і ствараючы. Гэтая кніга – помнік на пахаванні міфа пра Еўропу, якім жылі і жывуць шматлікія беларусы.
Павал Касцюкевіч у «Блогу Усяслава Чарадзея» знаходзіць агульныя рысы між часінамі полацкага княства і хіпстэрамі у спакойным 2013, згадваючы культурныя кады гадоў, калі смузі і веганства былі на піку.
У кнізе «Галоўная памылка Афанасія» Югасі Каляды кахання ўвогуле няма, а яго адсутнасць і ілюзорнасць робіцца цэнтральнай тэмай. У творы пануе атмасфера пачатку абсурднага 21 стагоддзя.
Ілля Сін і ягонае «Libido» – гэта пераапрацоўка агульнабеларускіх архетыпаў пра нашыя гарады і вёскі, нашыя думкі і мары, наш быт і нашую культуру. Час, калі адбываюцца дзеі кнігі, зусім не важны, бо змянілася так мала.
bellit.info/ав