Марыяна Клос (Marianna Kłos) будзе прадстаўляць Польшчу на сёлетнім дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне». Фінал музычнага спаборніцтва адбудзецца 13 снежня ў сталіцы Грузіі - Тбілісі. Марыяна заняла другое месца ў польскім конкурсе «The Voice Kids". Марыяна не перамагла, пераможцай шоу стала Зося Войцік. Чаму ў такім выпадку не Зося паедзе ў Тбілісі? Справа ў тым, што, паводле правілаў дзіцячага «Еўрабачання», удзельнікам павінна быць ад 9 да 14 гадоў. А Зосі ў дзень фіналу конкурсу будзе ўжо 15 гадоў. Таму ёй прыйшлося саступіць магчымасць выступіць у Тбілісі сваёй суперніцы.
12-гадовая Марыяна Клос, як яна сама кажа, найбольш любіць спяваць, танцаваць, а таксама выступаць на сцэне. Дзяўчынка ўдзельнічае ў варшаўскай студыі «Buffo», грае на фартэпіяна і падпрацоўвае ў дубляжы. У інтэрв'ю яна казала, што яе самая вялікая мара — гэта «стварыць свой уласны музычны тэатр, дзе маладыя людзі маглі б развіваць свае таленты і ажыццяўляць свае мары».
У відэа, апублікаваным на профілі Eurovision TVP (Польскага грамадскага тэлебчання) у сацыяльных сетках, 12-гадовая дзяўчынка адзначыла, што вельмі рада прадстаўляць Польшчу на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне». TVP, абвясціўшы, што Марыяна Клос будзе прадстаўляць Польшчу, паведаміла, што з наступнага, дзевятага выпуску «The Voice Kids» пераможца шоу талентаў, акрамя атрымання статуэткі, кантракту на запіс і грашовага прыза, будзе аўтаматычна абраны прадстаўніком Польшчы на дзіцячае «Еўрабачанне», пры ўмове, што будзе адказваць усім патрабаванням, устаноўленым Еўрапейскім вяшчальным саюзам (EBU).
Польшча дэбютавала на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 2003 годзе. Польскія маладыя выканаўцы двойчы перамагалі ў фіналах конкурсу. У 2018 годзе перамогу атрымала Раксана Венгель з песняй «Anyone I Want to Be», а ў 2019 годзе — Вікі Габар з песняй «Superhero». Венгель раней перамагла ў конкурсе «The Voice Kids», а Габар была фіналісткай гэтай праграмы.
У сваю чаргу, у Марыяны Клос няма яшчэ ўласных вядомых кампазіцый, таму я хачу прадставіць вашай увазе песню славутага польскага калектыву Maanam «Boskie Buenos», якую спявае Марыяна. Трэба сказаць, спявае добра. А песня няпростая нават для вопытнага песняра.
Serdecznie witam panie dziennikarzu
Zanim opowiem panu o swych planach
Na imię mam Marianna
Lattarulo, Gladys Semiramis
Сhcę jeszcze raz pojechać do Europy
Lub jeszcze dalej do Buenos Aires
Więcej się można nauczyć podróżując
Podróżować, podróżować jest bosko
Ciągle pan pyta, czy wierzę w astrologię
Chiromancję i horoskopy
Wszystkie inne sprawy czarowników
Oraz tego, co się tyczy ciał astralnych
Więc, co się tyczy astrologii
Oraz powiedzmy ciał astralnych
Planety Jowisz i innych obiektów
Oczarowują mnie, lecz przede wszystkim w Buenos Aires
Tymczasem żegnam, panie dziennikarzu
I niech pan nie zapomni przesłać
Stu egzemplarzy gazety z wywiadem
Podaruję panu zdjęcie z autografem
Вітаю, спадар журналіст. Перш чым я раскажу пра свае планы... Мяне завуць Марыяна Латарула, Глэдзіс Семіраміда. Я хачу зноў у Еўропу. Ці яшчэ далей, у Буэнас-Айрэс. Можна шмат навучыцца, падарожнічаючы. Падарожнічаць, падарожнічаць цудоўна.
Вы ўвесь час пытаецеся, ці я веру ў астралогію, хірамантыю і гараскопы. Ды іншыя справы чараўнікоў. І таго, што тычыцца астральных цел. Дык вось, калі казаць пра астралогію і, скажам, астральныя целы, планету Юпітэр і іншыя аб'екты: яны мяне зачароўваюць, але асабліва ў Буэнас-Айрэсе. Тым часам, да пабачэння. І не забудзьце прыслаць сто асобнікаў газеты з інтэрв'ю. Я вам падару фота з аўтографам.
Serdecznie witam panie dziennikarzu – сардэчна вітаю, спадар журналіст. Звярніце ўвагу на ветлівыя звароты, ужытыя ў гэтым сказе – serdecznie witam. Гэта надзвычай папулярны зварот, які ў Польшчы можна пачуць вельмі часта, асабліва ў больш афіцыйных прамовах, напрыклад, выступах палітыкаў ці афіцыйных асоб. А panie dziennikarzu – спадар журналіст – тут назоўнік pan выкарыстоўваецца ў клічным склоне (panie).
Podróżować, podróżować jest bosko – падарожнічаць цудоўна. Слова bosko я пераклала "цудоўна", гэтае прыслоўе мне больш падыходзіла ў дадзеным выпадку, хаця і па-беларуску ёсць выраз "боскі" (як у Бога).
Na imię mam Marianna – мяне завуць Марыяна. Польская канструкцыя mam na imię адказвае беларускай "мяне завуць".
Pojechać do Europy, do Buenos Aires – палякі едуць do, а не ў – do Europy, do Stanów Zjednoczonych, do Australii.
Tymczasem żegnam – тым часам па-польску пішацца злітна, а па-беларуску асобна. А żegnam азначае станоўчае "я развітваюся з вамі".