Беларуская Служба

Амерыканіст: Рост цэн на нафту - гэта не найлепшы прагноз для Трампа

09.03.2026 11:35
Рост коштаў жыцця ў ЗША не прадвяшчае нічога добрага Рэспубліканскай партыі, лічыць Пшэмыслаў Дамскі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа PAP/EPA/AARON SCHWARTZ / POOL

—Рост цэнаў на нафту на сусветных рынках азначае таксама рост коштаў жыцця ў ЗША і зніжэнне падтрымкі Дональда Трампа, лічыць амерыканіст Пшэмыслаў Дамскі (Przemysław Damski).

Навуковы супраціўнік Лодзінскага ўніверсітэта нагадаў, што ў выніку канфлікту на Блізкім Усходзе цэны на нафту на сусветных рынках выраслі на 25 працэнтаў:

— Не думаю, што гэта будзе на карысць прэзідэнту Трампу і яго адміністрацыі. Рост цэн на нафты — гэта рост коштаў жыцця, а гэта не прадвяшчае нічога добрага Рэспубліканскай партыі.

Ф'ючэрсы на сырую нафту маркі Brent выраслі да 119,5 долара за барэль і, паводле аналітыкаў, гэта не канец росту, бо пакуль перспектыва заканчэння канфлікту не бачная.

IAR/аз

Ці канфлікт на Блізкім Усходзе закране польскую эканоміку? Меркаванні экспертаў падзеленыя

03.03.2026 13:00
Праз Армузскі праліў праходзяць не толькі пастаўкі нафты і газу, але таксама іншых важных тавараў, нагадваюць яны.

Цэны на нафту перавысілі 100 долараў за барэль

09.03.2026 09:32
Гэта адбылося ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, нагадваюць каментатары.