На мінулым тыдні прайшоў Фестываль Польскай песні ў Аполі (Krajowy Festiwal Polskiej Piosenki w Opolu). Мерапрыемства адбылася ўжо 62-гі раз, яго зладзілі Польскае тэлебачанне (Telewizja Polska — TVP) і гарадскія ўлады горада Аполе. Выканаўцы прадставілі свае магчымасці на канцэртах «Дэбюты», «Прэм’еры» і Суперадзінкі«. Сёння я хачу прапанаваць вам паслухаць песню, якая перамагла ў конкурсе «Дэбюты».
Канцэрт «Дэбюты», арганізаваны ў рамках Нацыянальнага фестывалю польскай песні ў Аполі, гэта магчымасць для маладых артыстаў прадставіць сябе шырокай аўдыторыі. Падзея можа адкрыць дзверы ў кар'еру. Сёлета на конкурс паступіла 210 заявак. З іх ліку Мастацкая рада фестывалю адабрала 20 песняроў, якія прынялі ўдзел у праслухоўваннях у сядзібе TVP, а затым і фінальную сямёрку. А лаўрэатам стаў Даніэль Годсан з песняй «Jest jak jest». Журы прысудзіла яму прэмію імя Анны Янтар, статуэтку і чэк на 30 000 злотых.
Прозвішча Годсан (Daniel Godson) гучыць не па-польску. І сапраўды, малады выканаўца паходзіць з інтэрнацыянальнай сям'і. Пры гэтым, яму толькі 17 гадоў, а яго ўжо называюць адным з самых перспектыўных артыстаў на польскай музычнай сцэне. Пачаў свой шлях у музыцы з дзяцінства: спяваў у царкоўным хоры, вучыўся ў музычнай школе. Музыка была неад’емнай часткай сям’і — спявалі брат і сястра. Сваю кар’еру пачаў з выканання кавераў у TikTok, што прынесла яму папулярнасць і натхніла на стварэнне ўласных песень. У 2024 годзе падпісаў кантракт са студыяй гуказапісу.
Перамога на «Дэбютах» у Аполі - гістарычны момант, паколькі Даніэль стаў першым чарнаскурым пераможцам у гэтай намінацыі за ўсю гісторыю фестывалю. Яго бацька, Джон Годсан, напісаў, што ганарыцца сынам.
А пра Джона Годсана таксама неабходна згадаць. Ён нарадзіўся ў Нігерыі, прадстаўнік народа ігба. Прыехаў у Польшчу ў 1993 годзе вучыцца ў ВНУ. Атрымаў польскае грамадзянства ў 2001 годзе, а пазней стаў першым чарнаскурым дэпутатам польскага Сейма (2010–2015). Пасля заканчэння палітычнай кар’еры вярнуўся ў Нігерыю, дзе цяпер кіруе ранча.
Даніэль спалучае ў сваёй творчасці поп, соул і R&B, з лёгкім уплывам музыкі госпел. Вось тэкст песні «Jest jak jest».
W pokoju sam, ale dzisiaj to mój własny wybór
Nie wiem co mnie wzięło, rozpatruję każdy szczegół
I teraz zbieram co moje
W sumie dostałem za swoje
Przyznaję mam gorsze chwile, a staram się tyle i co?
Próbuje tak jak mogę
I znów średnio wychodzi mi
Gdzie błąd zrobiłem powiedz
Chciałbym poznać każdy z nich
Czasu już nie cofnę
Spróbuję coś naprawić dziś
Wybacz mi ten pośpiech
Choć bardzo staram się
To znowu kończę w „jest jak jest” (jest jak jest)
Czy widzisz szansy cień
Bo nie chcę już zawodzić cię (zawodzić cię)
Z „wybacz, przepraszam, nie chciałem” już zbyt dobrze znamy się
Co powinienem, a czego nie już dobrze wiem
Czy widzisz szansy cień
Ja nie chcę już zawodzić cię
Znowu zawaliłem temat
Dałem słowo, że się będę troszczył i to nieraz
Twoje serce powierzyło mojemu marzenia
Nie chciałem by tak wyszło...
У пакоі я адзін, але сёння гэта мой уласны выбар. Я не ведаю, што са мной, я абдумваю кожную дэталь. А цяпер я атрымліваю за тое, што нарабіў. Я сапраўды атрымаў тое, за што заплаціў.
Прызнаюся, у мяне бываюць і горшыя моманты, а я так стараюся, і што? Я стараюся як магу. І зноў жа, не вельмі атрымліваецца. Скажыце, дзе я зрабіў памылку? Я хацеў бы ведаць кожную з іх. Я не магу вярнуць час назад. Паспрабую сёння нешта выправіць. Прабач, што я так спяшаюся.
Нягледзячы на тое, што я вельмі стараюся, ізноў усё заканчваецца так: "Ёсць, як ёсць”. Ці ты бачыш хаця б цень шанцу? Таму што я больш не хачу цябе падвесці. З "Прабач, я не хацеў" мы ўжо надта добра знаёмыя. Што я павінен, а што не, я ўжо добра ведаю. Ці бачыў хоць цень шанцу? Я больш не хачу цябе расчароўваць.
Я зноў усё сапсаваў. Я даў слова, што буду клапаціцца, і буду рабіць гэта часта. Тваё сэрца даверыла майму мары. Я не хацеў, каб усё так закончылася...
Аўтары тэксту песні - Daniel Godson і Leon Krześniak.
І пачнём разгляд кампазіцыі з загалоўка. Дарэчы, тут шмат такіх простых, гутарковых зваротаў.
А як найлепш перакласці на беларускую мову назву песні «Jest jak jest»? «Ёсць, як ёсць»- гэта натуральны, гутарковы варыянт, які захоўвае сэнс арыгіналу — прыняцце рэчаіснасці такой, якая яна ёсць. Таксама магчымыя іншыя, крыху вольныя пераклады ў залежнасці ад кантэксту. «Як ёсць, так і ёсць» – трохі больш выразна, падкрэсліваючы рэалістычнае стаўленне; «Так, як ёсць» – калі трэба зрабіць акцэнт на стане рэчаў у дадзены момант.
Zbieram co moje, w sumie dostałem za swoje – я атрымліваю за сваё, агулам я атрымаў за ўсё, што зрабіў.
Znów średnio wychodzi mi – зноў у мяне не вельмі добра атрымліваецца.
Czy widzisz szansy cień, bo nie chcę już zawodzić cię – ці бачыш хаця б цень шанцу, таму што я не хачу цябе падвесці (або расчараваць). Я хачу звярнуць увагу на два дзеясловы, якія падобныя па значэнні, але ёсць невялікая розніца. Гэта словы zawodzić i zwodzić. Першае азначае «расчароўваць», а другое — «падводзіць, абяцаць і не выканаць». Значэнне падобнае, але ёсць усё ж такі іншае семантычнае адценне.
Znowu zawaliłem temat – я зноў усё сапсаваў. Тут, праўда, няма сапсаваць, а ёсць zawalić, што ў дадзеным кантэксце азначае тое ж самае. Часцей за ўсё кажуць, што хтосьці zawalił egzamin – праваліў іспыт.
нг