Беларуская Служба

ЗША і прэзідэнт Дональд Трамп пра гэта не забудуць - пасол ЗША ў Польшчы пра візіт Гжэгажа Браўна ў амбасаду Ірана

09.03.2026 07:30
Лідар ультраправай групоўкі наведаў пасольства Ірана ў Варшаве і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у памяць аб Алі Хаменеі.
Амбасада ЗША ў ВаршавеAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=117029379

— Гэта агідна, — такім чынам пасол ЗША ў Польшчы Том Роўз пракаментараваў у сацсетках візіт Гжэгажа Браўна ў пасольства Ірана ў Варшаве.

Лідар ультраправай групоўкі («Канфедэрацыя Кароны Польскай») у апошнюю пятніцу наведаў амбасаду Ірана ў Варшаве і пакінуў свой запіс у кнізе спачуванняў у сувязі з гібеллю вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі, які загінуў у выніку амерыкана-ізраільскага нападу на Іран.

Гжэгаж Браўн назваў смерць аяталы «ганебным і баязлівым забойствам» і выказаў салідарнасць з Іранам.
Том Роўз дадаў, што «ЗША і прэзідэнт Дональд Трамп не забудуць, хто з'яўляецца, а хто не зʼяўляецца сябрам Злучаных Штатаў».

IAR/аз

Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў дэпутата Еўрапарламента Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту

11.07.2025 08:01
Інстытут нацыянальнай памяці асудзіў Гжэгажа Браўна за адмаўленне Халакосту. У эфіры Radio Wnet дэпутат Еўрапарламента адмаўляў нацысцкія злачынствы і назваў газавыя камеры ў Асвенцыме «фальшыўкай».