Беларуская Служба

Беларуская дзяячка атрымала прэмію Urbi Meritus мэра Беластока

30.06.2025 17:09
Міра Лукша ўзнагароджаная за агул творчай дзейнасці па-польску і па-беларуску, а таксама за даследаванне памежжа культур і народаў.
Аўдыё
  • Беларуская дзяячка атрымала прэмію Urbi Meritus мэра Беластока
  -   Urbi Meritus
Міра Лукша - лаўрэатка прэміі Urbi Meritus мэра БеластокаКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Журналістка, паэтка і празаік, вядомая дзяячка беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Міра Лукша – сярод 13 лаўрэатаў прэміі Urbi Meritus – Zasłużony Miastu (Заслужаныя для горада Беластока). Як гаворыцца ў абгрунтаванні, Міра Лукша ўзнагароджаная за агул творчай дзейнасці па-польску і па-беларуску, а таксама за даследаванне памежжа культур і народаў.

Для лаўрэаткі ўзнагарода мэра Беластока мае вялікае значэнне, хаця і не была зусім нечаканай.

слухайце аўдыёфайл

Міра Лукша нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы. Дэбютавала на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» ў 1973 годзе, які выдаецца ў Беластоку. З 1985 года ў ім працуе. З’яўляецца сакратаром Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і членам незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтарка каля 20 зборнікаў паэзіі і прозы.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы