Беларуская Служба

17 і 18 ліпеня Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве будзе святкаваць сваё 3-годдзе

16.07.2025 12:54
Пройдуць адкрыццё выставы і канцэрт беларускіх музыкаў.
Аўдыё
  • 17 і 18 ліпеня Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве будзе святкаваць сваё 3-годдзе

. 

У рамках святкавання адкрыецца выстава «Фрагменты», якая будзе складаецца з найбольш выразных і значных прадметаў з калекцыі музея за перыяд 2020-2025 гадоў.

Гэта фрагменты асабістага і калектыўнага досведу, праз якія праступаюць рэпрэсіі, гераізм, страта, надзея і годнасць. Выстава паказвае, як праз матэрыяльныя сведчанні, асабістыя рэчы, дакументы, самаробныя артэфакты, мастацкія працы фарміруецца жывая памяць сучаснай гісторыі Беларусі.

У пятніцу, 18 ліпеня, пройдзе канцэрт сучасных беларускіх музыкаў: Zui - інды-поп і электроніка з дакладнымі, асабістымі тэкстамі; Kriwi - этна-электроніка з традыцыйнымі інструментамі і візуальным суправаджэннем; Уладзімір Пугач - акустычны канцэрт лідара гурта J:Морс з аўтарскімі песнямі.

Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Kreatywna prezentacja Muzeum Wolnej Białorusi dla społeczności artystycznej i mieszkańców Warszawy», суфінансаванага мэрыяй Варшавы і пры фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве і фонда дабрачыннага фонда «Trzy Trąby».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры