Сёння я хачу вам прадставіць польскую пяснярку Паўліну Мікулу (Paulina Mikuła), якая выпусціла першую самастойную кампазіцыю пад назваю «Za długo» (Надта доўга).
— Я не магла пачаць спяваць раней. Увогуле не была да гэтага гатовая. Цяпер — так. І хачу рабіць для вас музыку, нават калі давядзецца прадаць нырку, — напісала на сваёй старонцы ў Facebook Паўліна.
Паўліна Мікула нарадзілася ў 1988 годзе. Яна – аўтарка моўнай праграмы «Mówiąc inaczej» (Гаворачы інакш), якая выходзіць на платформе YouTube. У ёй дзяўчына пашырае культуру польскай мовы, тлумачыць яе правілы. Канал мае больш за паўмільёна падпісчыкаў, ён атрымаў тытул Kuźnia Mistrzów Mowy Polskiej (Кузніца майстроў польскай мовы).
Цяпер аўтарка «Mówiąc Inaczej» паказала сябе з іншага боку — яна выпусціла сваю першую аўтарскую песню. Паўліна расказала, што спявае з дзяцінства і ўжо шэсць гадоў бярэ прафесійныя ўрокі вакалу. На пытанне, чаму толькі цяпер яна выдала першы сінгл, адказала, што раней не была гатовая — ні вакальна, ні псіхалагічна.
— Доўга чакала, доўга баялася, доўга саромелася, доўга працавала над голасам. Цяпер — іду. Да мяне дайшло, што ніхто гэтага не зробіць за мяне, не скажа: «Запрашаем, Паўлінка, пачынаем», — прызналася яна.
— «Za długo» — гэта «жыццёвая» песня. Я апісала тое, што адчувала ў той момант. Гэта вельмі дапамагло, падзейнічала як тэрапія, — адзначыла выканаўца.
Аўтаркай тэксту песні з’яўляецца сама Паўліна Мікула, а музыку яна напісала разам з Фрэнкам Лінам (Тобіашам Фрызовічам - Tobiasz Fryzowicz).
Za długo tkwiłam przy tobie za długo. Ze strachu, z litości, już północ. Nie wyszło, tak bywa, no trudno. Za długo tkwiłam przy tobie za długo. Ze strachu, z litości, już północ. Już dawno pachniało tu pustką.
Już dawno zrobiło się nudno. My razem, lecz obok co dnia. Liczyliśmy wiecznie na jutro. Marzyliśmy, lecz każdy sam. Mówiłeś, że nic cię nie cieszy. Czułeś, że czegoś ci brak. Choć raz bądźmy ze sobą szczerzy – ten brak to ktoś inny, nie ja… Odpowiem ci tylko na jedno pytanie: tak już zostanie, na stałe. Za długo tkwiłam przy tobie za długo...
Co o nas mówili, wyparłam. Dziś chcę być sama. Sama jestem cała, nie szukaj we mnie luk. Powiedz, czy łatwo było nazywać mnie byłą. Co było, to było. Jak ty. Za długo. Długo...
Занадта доўга была я побач з табой, занадта доўга. З-за страху, з літасці — ужо поўнач. Не склалася – ну што ж, так здараецца. Занадта доўга была я побач, занадта доўга. З-за страху, з літасці — ужо поўнач. Даўно тут пахне пустэчай.
Даўно ўжо стала сумна. Мы разам, але кожны дзень толькі каля адзін аднаго, не разам. Мы вечна спадзяваліся на заўтра, марыялі, але кожны сам па сабе. Ты казаў, што цябе нічога не радуе, што адчуваеш — чагосьці табе не хапае. Давай хоць раз будзем шчырыя — гэта недахоп кагосьці іншага, а не мяне… Адкажу табе толькі на адно пытанне: так ужо застанецца. Назаўсёды.
Занадта доўга была я побач, занадта доўга... Што казалі пра нас — я выцесніла з памяці. Сёння хачу быць адна. Я — цэлая, не шукай ува мне недахопаў. Скажы, ці лёгка было назваць мяне «былая»? Што было, тое было. Як ты. Занадта доўга. Доўга…
Za długo tkwiłam przy tobie – надта доўга я была з табой або побач з табой. Дзеяслоў tkwić азначае «знаходзіцца нейкі час у адным месцы». У беларускай мове яму адпавядаюць такія дзеясловы, як: застацца, завісаць, трымацца, завязнуць (у пераносным значэнні), сядзець (у сэнсе «сядзець у нечым» — як пастаянны стан), або словазлучэнні - быць у стане, пражываць доўгі час, не магчы вырвацца.
Прыклады: tkwić w błędzie — быць у памылцы, заставацца ў памылцы. Tkwić w miejscu — стаяць на месцы, не развівацца. Tkwić przy kimś za długo — занадта доўга заставацца ў адносінах (як у тэксце песні).
Nie wyszło, tak bywa, no trudno — не выйшла, бывае, ну што ж. Выраз trudno вельмі часта можна пачуць з вуснаў палякаў. Ён азначае не толькі складанасць, але таксама змірэнне з тым, што не ўдалося нечага зрабіць:
Miałam iść na spacer, ale zaczęło padać. Trudno, nie pójdę — Я хацела ісці на прагулку, але пачаў ісці дождж. Ну што ж, не пайду.
Liczyliśmy wiecznie na jutro — па-польску можна liczyć coś (нешта) і liczyć na coś (на нешта). Той жа дзеяслоў, але ёсць семантычная розніца. Гэта значыць лічыць нешта або разлічваць на нешта.
Tak już zostanie, na stałe — так ужо застанецца, на заўсёды (на доўга).
Co o nas mówili, wyparłam — што пра нас думалі, я выцесніла (з памяці). Слова wyprzeć мае літаральнае і пераноснае значэнне. У песні маецца на ўвазе псіхалагічнае значэнне, якое азначае «адсунула (з памяці, са свядомасці)». Інакш — я выкінула з галавы тое, што пра нас гаварылі.
Sama jestem cała, nie szukaj we mnie luk — я цэлая, не шукай у мяне недахопы. Тут крыху іншае гучанне папулярнай прымаўкі «szukać dziury w całym». Гэта азначае «шукаць праблемы там, дзе іх няма».
нг