Чэшскі рэжысёр Робіна Квапіл павёз ва Украіну трох сваіх суайчыннікаў, якія сталі ахвярамі расійскай дэзінфармацыі. Ён сутыкнуў іх успрыманне вайны з жорсткай рэальнасцю. Вынікам паездкі стаў дакументальны фільм, які неўзабаве выйдзе ў чэшскіх кінатэатрах.
«Вы лічыце, што вайна ва Украіне — гэта містыфікацыя? Што СМІ хлусяць пра колькасць загінулых?» — так стваральнікі фільма заахвочвалі да ўдзелу ў праекце. З шасцідзесяці чалавек, якія падалі заяўку на кастынг, былі адабраны трое прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна. Яны мелі магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць наступствы расійскай агрэсіі.
Удзельнікі паездкі наведалі масавыя магілы ва Украіне, пагутарылі з параненымі салдатамі, сем'ямі ахвяр і дзецьмі, якія вучыліся ў падземным метро. У Харкаве яны перажылі расійскі абстрэл, што прымусіла іх шукаць прытулку.
Прэм'ера фільма «Вялікая айчынная экскурсія» рэжысёра Робіна Квапіла адбудзецца праз месяц. Дата, 21 жніўня, была абраная невыпадквова — яна адзначае гадавіну ўварвання войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію.
ав