Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: «Kocham chwile» — музычны маніфест людзей, якія любяць жыццё

24.07.2025 14:51
«Ствараючы гэтую песню, мы думалі пра тое, што людзям сёння патрэбны спакой, магчымасць глядзець на многія рэчы з дыстанцыі і магчымасць адключыцца ад інтэрнэту ў розных сітуацыях».
Golec uOrkiestra
Golec uOrkiestraRobert Prach/Polskie Radio

Сёння я хачу вам прадставіць кампазіцыю, якую запісалі разам трое мужчын, у тым ліку два браты-блізняты. Гэта Павел і Лукаш Голец (Paweł, Łukasz Golec), якія ўжо даўно выступаюць у сумесным гурце Голец уОркестра (Golec uOrkiestra), і Каміль Бэднарэк (Kamil Bednarek), які нядаўна пачаў супрацу са славутымі блізнятамі польскай музычнай сцэны.

Некалькі фактаў з біяграфіі музыкантаў. Павел і Лукаш нарадзіліся ў лютым 1975 года ў вёсцы Мілюўка, якая знаходзіцца ў гарах Бяскідах. Іх бацька граў на кларнеце ў аркестры, а маці спявала ў хоры і танцавала ў фальклорным гурце. І Павел, і Лукаш вучыліся ў музычнай школе. Перад тым, як пачаць выступаць разам, браты паасобку выступалі на сцэне з рознымі калектывамі, але толькі пасля заснавання ўласнай групы яны пачалі заваёўваць усё большую папулярнасць. Цяпер яны вядомыя і любімыя ў Польшчы музыканты.

Яны працавалі таксама з іншымі артыстамі, як Марыля Радовіч, Пясек, Норбі, Кая, Метэк Шчэсняк, Павел Кукіз ды іншымі. Гурт Golec uOrkiestra быў заснаваны ў 1998 годзе, з таго часу браты запісалі ўжо дзевяць альбомаў.

У сваю чаргу, Каміль Беднарэк (Kamil Bednarek), псеўданім MaccaBraa нарадзіўся ў маі 1991 г. у Бжэгу. Ён музыкант музыкі ў стылі рэгі і аўтар песень. Быў вакалістам гурта Star Guard Muffin, а з 2012 года музычны калектыў яго імя. У 2010 годзе прымаў удзел у трэцім выпуску праграмы TVN «Мам талент!», дайшоў да фіналу, дзе заняў другое месца. У 2012 годзе перамог у фінале першага выпуску забаўляльнай праграмы TVP2 «Бітва галасоў». У тым жа годзе ён выпусціў свой першы сольны студыйны альбом пад назвай «Я – гэта я…», які дасягнуў вялікай папулярнасці.

І вось цяпер браты Гольцы і Каміль Бэднарэк выступілі з сумеснай кампазіцыяй, якая з’яўляецца выразам любові да жыцця. Называецца песня «Kocham chwile». Загаловак можна перакласці на беларускую «Я люблю імгненні». Вось што аўтары пра яе кажуць:

– Ствараючы гэтую песню, мы думалі пра тое, што людзям сёння патрэбны спакой, магчымасць глядзець на многія рэчы з дыстанцыі і магчымасць адключыцца ад інтэрнэту ў розных сітуацыях. Мы перагружаныя інфармацыяй. Страчваем магчымасць атрымліваць асалоду ад дробных момантаў. Песня «Я люблю імгненні» распавядае пра такія моманты.

– Гэта больш, чым проста песня, – адзначаюць стваральнікі, – гэта музычны маніфест, які гаворыць пра неабходнасць душэўнага спакою, дыстанцыі ад свету і ўдзячнасці за тое, што сапраўды важна. Гэта напамін пра тое, што самыя цудоўныя моманты – гэта простыя імгненні звычайнага жыцця.

Czy Ty też tak masz

Życie jak szalone gna

Chcesz zwolnić tempo

Bo w płucach tchu już brak

Przymknąć oko na świat

Z niepotrzebnych wymian zdań się wylogować

Każdy swoją rację ma

 

Kocham chwile w których czuje, że żyje

Gdy jestem ponad wszystkim tym co nie pozwala mi czuć się wolnym

Krok po kroku odkrywam swój spokój

Niech los będzie utkany dobrymi myślami co z serca płyną

Być ponad wszystkim tym co nie pozwala mi czuć się wolnym

 

Jest mi potrzebny jak tlen

W tych czasach nieuchwytny jak dzień

Gdy patrzę z boku na to wszystko

Wiem, że szans by odnaleźć go z każdym dniem coraz mniej

Niezbędny klucz, który otworzy mi do lepszego rozdziału drzwi

Tym kluczem jest spokój

Działaj jak kompas na każdej z dróg

W codziennym poszukiwaniu szczęścia

Jeżeli żyjemy to tylko raz

Delektuj miłość co pozwala przetrwać

Każdą z dróg na którą wystawia los

Życie to podróż w której liczy się każdy krok

Jeśli słyszysz to wykrzycz na cały głos

Ці ты адчуваеш тое ж самае? Жыццё імчыцца як шалёнае. Ты хочаш запаволіць тэмп, таму што ў лёгкіх больш няма дыхання. Заплюшчваеш вочы на свет, выходзіш з непатрэбных чатаў. Кожны мае рацыю па-свойму.

Я люблю моманты, калі адчуваю, што я жыву, калі я вышэй за ўсё, што не дае мне адчуваць сябе свабодным. Крок за крокам я адкрываю свой спакой. Няхай твой лёс будзе сплецены з добрых думак, якія ідуць з сэрца. Быць вышэй за ўсё, што не дазваляе мне адчуваць сябе свабодным.

Ён мне патрэбны як кісларод. У гэтыя часы, няўлоўныя як дзень, калі я гляджу на ўсё гэта з боку, я ведаю, што шанцы знайсці яго з кожным днём змяншаюцца. Асноўны ключ, які адчыніць мне дзверы ў лепшы раздзел. Гэты ключ – спакой. Дзейнічай як компас на кожнай дарозе. У штодзённых пошуках шчасця, калі мы жывем, то жывем толькі адзін раз. Атрымлівай асалоду ад кахання, якое дазваляе выжыць на любым шляху, які дае табе лёс. Жыццё – гэта падарожжа, дзе кожны крок мае значэнне. Калі чуеш, крычы ўголас.

Вось такі музычны маніфест людзей, якія любяць жыццё ўсім сэрцам і ўмеюць радавацца кожнай яго хвілінай.

Zwolnić tempo – перастаць бегчы, пачаць жыць больш павольна. Якраз з гэтым у сучасных людзей бываюць цяжкасці. Многім здаецца, што яны павінны пастаянна сачыць за ўсім, што адбываецца навокал, бо інакш яны нешта прапусцяць і страцяць. А спецыялісты па псіхалагічным здароўі адзначаюць, што такі хуткі тэмп жыцця, калі мы пастаянна кудысьці нясемся, дрэнна ўплывае на гэтае самае псіхалагічнае здароўе сучаснага чалавека. Таму трэба прыслухацца да закліку часам затрымацца і адключыцца ад інтэрнэту.

Wylogować (się) – менавіта так называецца па-польску гэты працэс выхаду з нейкай сістэмы (сайта) у сеціве. Інакш па-беларуску – адключыцца або проста выйсці.

Życie jak szalone gna, w płucach tchu już brak – жыццё нясецца як шалёнае, у лёгкіх не хапае ўжо паветра (або дыхання).

Niezbędny klucz – неабходны ключ. Ёсць таксама на польскай мове выраз konieczny, што азначае таксама «неабходны». Гэта практычна сінонімы, хаця ёсць паміж імі невялікая фармальная розніца. Konieczny – той, без якога немагчыма абысціся. Niezbędny – надзвычай патрэбны, жыццёва неабходны, але не ў фармальным значэнні.

Прыклады:

Konieczne badania lekarskie – абавязковыя (па пратаколе) медыцынскія абследаванні.

Niezbędne badania lekarskie – вельмі патрэбныя абследаванні, аналізы (каб паставіць правільны дыягназ – падкрэслівае важнасць).

 нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы