Беларуская Служба

Амаль 30 мазавецкіх культурных устаноў прапануюць квіткі за адзін злоты

03.09.2025 15:32
У мінулым годзе ў праграмах прынялі ўдзел больш за 300 тысяч чалавек.
Аўдыё
  • Амаль 30 мазавецкіх культурных устаноў прапануюць квіткі за адзін злоты.
         300
У мінулым годзе ў праграме прынялі ўдзел больш за 300 тысяч ча.

Музей мазавецкай шляхты ў Цеханове, музей пад адкрытым небам у Серпцы, Збройня замка ў Ліве і Варшаўская камерная опера - амаль 30 мазавецкіх культурных устаноў прапануюць квіткі за адзін злоты.

Праграма «Культура за адзін злоты» накіравана на дзяцей дашкольнага ўзросту, пачатковых і сярэдніх школ, а таксама на людзей з інваліднасцю. Як кажа мазавецкі ваявода Адам Струзік, мэта - зламаць эканамічны бар'ер:

- Часта квіткі з’яўляюцца бар’ерам для доступу да гэтых установаў культуры. Маладыя людзі за сімвалічны злоты могуць купіць квіток, іх апекуны таксама. Важна, што ёсць магчымасць папулярызацыі гэтых установаў культуры. А людзі ўжо са школьнага ўзросту маюць такую магчымасць.

Член Мазавецкага ваяводскага ўпраўлення Ганна Бжэзіньска падкрэслівае, што дастаткова проста звязацца з абранай установай і паведаміць ёй пра сваю зацікаўленасць у экскурсіі або ўдзеле ў адукацыйнай праграме:

- Дырэкцыя ўстановы культуры ўсё дакладна патлумачыць. Праграма – вельмі багатая, хуткі доступ і добрая арганізацыя. Паколькі мы не можам аказваць публічнай падтрымкі, кошт - сімвалічны адзін злоты – павінен застацца.

У мінулым годзе ў праграме ўдзел прынялі больш за 300 тысяч чалавек.

У рамках праграмы «Культура за адзін злоты» можна наведаць 28 культурных устаноў, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Мазавецкага самакіравання. Сярод іх тэатральныя і сцэнічныя ўстановы (напрыклад, Варшаўская камерная опера ў Варшаве, Дзяржаўны ансамбль народнай песні і танца Мазоўша і Драматычны тэатр імя Ежы Шаняўскага ў Плоцку), музеі пад адкрытым небам (Музей мазавецкай вёскі ў Серпцы і Музей радомскай вёскі ў Радаме) і традыцыйныя музеі (напрыклад, Музей мазавецкай шляхты ў Цеханаве, Музей зброі ў замку ў Ліве, Мазавецкі цэнтр сучаснага мастацтва «Электроўня» ў Радаме, Музей курпянскай культуры ў Астраленцы, Музей народных інструментаў у Шыдлаўцы, Дзяржаўны этнаграфічны музей у Варшаве і Музей спорту і турызму ў Варшаве).

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры