Чатыры гады разам са сваёй сям’ёй жыве ў Польшчы беларускі бард, пісьменнік і журналіст Зміцер Бартосік. У Польшчы ён пачаў выступаць разам са сваімі блізкімі, стварыўшы сямейны гурт. Сям’я Бартосікаў дае канцэрты ў розных краінах у беларускіх асяроддзях, а нядаўна вярнулася з Бельгіі. Са Змітром Бартосікам паразмаўляў наш карэспандэнт.
Зміцер Бартосік: Мы выступалі ў Варшаве, Вільні, Рызе, Таліне, шмат дзе ў Польшчы, а таксама ў Берліне. І вось, нядаўна вярнуліся з Бруселя. Мяне як барда памятаюць людзі, арыентаваныя на беларускую культуру і беларушчыну, яшчэ з 90-х гадоў. Для маладога пакалення я проста невядомы, і яны як бы па-новаму мяне адкрываюць. Юстына для ўсіх з’яўляецца абсалютна новай з’явай. Ёсць яшчэ баян і Таццяна Карпіловіч. Самая смешная рэч у тым, што жывучы ў Беларусі, я ніколі не выкарыстоўваў умення маёй жонкі. Я заўсёды выступаў з гітарай. І толькі тут, у Польшчы, я паспрабаваў з баянам. Гэта проста фантастыка: такі арган, аркестр у руках сапраўднай музыкі.
Зміцер таксама расказаў пра аднаго члена сямейнага калектыву.
Зміцер Бартосік: Так, без яго таксама не было б тое самае. Юстына нядаўна выпусціла новую працу. Яна доўга працавала над гэтым альбомам, а палову розных хадоў прыдумаў менавіта Геральд. Ён грае на флейце, на барабанах, на дзіўных індыйскіх і якуцкіх інструментах, але як аранжыроўшчык – ён вельмі цікавы.
Са Змітром Бартосікам размаўляў Яраслаў Іванюк
слухайце аўдыёфайл