14 розных гісторый у адным альбоме. Маладая беларуска Юстына Карпіловіч выдала свой другі музычна альбом. У размове з намі яна прызнала, што аднойчы зразумела: спяваючы на беларускай мове, яна расказвае сваю гісторыю.
У альбоме гучаць песні на вершы Анхелы Эспіноса Руіс, Таццяны Сапач, Антаніны Хатэнка і паэта пад псеўданімам Тадэвуш Карась.
- Гэта 14 розных песень, з рознага часу, але ў мяне атрымалася аб'яднаць іх у адну ідэю. Гэта 14 розных гісторый, розных матываў, якія часамі супярэчаць адзін аднаму, часамі згаджаюцца. Мне вельмі хацелася, каб гэты альбом нагадваў нашае жыццё, што ў ім ёсць розныя рэчы, кантрасты і, нягледзячы на ўсё гэта, мы існуем. Мая ідэя была ў тым, каб у адным альбоме абʼяднаць розныя матывы. Адсюль і назва – «Летапіс». Каб кожны слухач стварыў свой летапіс, слухаючы гэтыя песні, – расказвае Юстына.
У працы над альбомам Юстыне дапамагалі маці Таццяна Карпіловіч (яна грала на баяне), брат Геральд Бартосік (калімба, барабан, флейта, спеў і не толькі) і новыя школьныя сябры Ася (скрыпка) і Кшыштаф (піяніна).
У размове з намі Юстына прызнала, што аднойчы зразумела: спяваючы на беларускай мове яна расказвае сваю гісторыю.
- Мне давялося зрабіць самааналіз, дзеля чаго я гэта раблю. І мне вельмі не хочацца гаварыць пра гэта пафасна. Аднойчы я зразумела, што калі спяваю на беларускай, то я расказваю сваю гісторыю. Я раблю гэта шчыра. Гэта ідзе з душы і гэта, мабыць, непараўнальна з ніякай іншай мовай. Ёсць шчырая жаданне памятаць пра тое, што я беларуска. Але я адкрытая і на іншыя мовы.
Дарэчы, «Летапіс» таксама выйшаў і на польскай мове.
Размову з Юстынай Карпіловіч слухайце ў далучаным гукавым файле.
Альбом можна слухаць на YouTube i Spotifi.
ав