Беларуская Служба

Эльблонгскі канал – шэдэўр гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзя і найбуйнейшая турыстычная славутасць Варміі (ФОТА)

17.10.2025 18:01
Штогод каля 100 тысяч турыстаў з усяго свету з’язджаюць у Вармію, каб адправіцца суднам у «рэйс па траве».
Аўдыё
  • Эльблонгскі канал – шэдэўр гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзя
      XIX
Эльблонгскі канал – шэдэўр гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзяЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал (Kanał Elbląski) – шэдэўр гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзя і самы доўгі суднаходны водны шлях у Польшчы. Вельмі добра захаваная і дагэтуль дзеючая гістарычная інфраструктура робіць яго надзвычай важным аб'ектам на сусветнай мапе прамысловых помнікаў, а таксама найбуйнейшай турыстычнай славутасцю Варміі. Запрашаем адправіцца з намі ў рэйс суднам па траве.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал быў пабудаваны ў XIX стагоддзі з-за эканамічнай патрэбы ў транспарце ў рэгіёне Варміі. Адсутнасць надзейных дарог у той час вельмі ўскладняла транспарт сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама драўніны, якая была запатрабаванай сыравінай для суднабудавання, кажа прэс-сакратар Гданьскага рэгіянальнага ўпраўлення воднай гаспадаркі Багуслаў Пінкевіч (Bogusław Pinkiewicz):

- Эканамічныя аналізы былі праведзеныя яшчэ ў 1820-1825 гадах. Тагачасныя прускія ўлады шукалі спосабу паляпшэння транспартнай сістэмы ў рэгіёне. На жаль, якасць дарог і перспектывы дарожнага будаўніцтва не былі надзейнымі, і тады нарадзілася ідэя стварэння воднага шляху. У 1844 годзе пачалося будаўніцтва канала па праекце Георга Стэнке(Georg Jacob Steenke), які павінен быў злучыць возера Язёрак (Jeziorak) з Віслінскім залівам – канала, які мы цяпер называем Эльблонгскім.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Узнікла таксама ідэя замяніць традыцыйныя шлюзы нахільнымі суднападымальнікамі. Такім чынам на невялікім участку канала, са значным перападам вышынь (больш за 100 метраў), была выбудаваная сістэма з пяці суднападымальнікаў, якія перавозяць судны па сушы на платформах без камеры з вадой. Па прынцыпе дзеяння суднападымальнікі зʼяўляюцца ліфтамі, дзе платформы рухаюцца па нахільнай чыгунцы з ліннай цягай.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Суднападымальнікі да гэтага часу прыводзяцца ў дзеянне арыгінальнымі гідраўлічнымі механізмамі, якія захаваліся з часоў пабудовы канала:

- Было вырашана, што найбольш эфектыўным метадам, які таксама дазволіць зэканоміць ваду – бо шлюзы патрабавалі шмат вады, а мясцовым азёрам яе не хапала – будуць суднападымальнікі. Рашэнне было запазычанае з ЗША, дзе тады дзейнічаў канал «Морыс», але там суднападымальнікі працавалі на аснове паравых рухавікоў. Тут было вырашана выкарыстаць гідраўлічныя механізмы, як больш эканамічныя. Будаўніцтва першых чатырох суднападымальнікаў было завершана ў 1860 годзе, а праз 20 гадоў у вёсцы Цалуны(Całuny) быў пабудаваны яшчэ адзін – пяты падымальнік.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Водны шлях працаваў інтэнсіўна толькі каля 20 гадоў, то бок пакуль у рэгіёне не з’явілася чыгунка, якая аказаўся больш эфектыўнай, хуткай і таннай. Між тым, на будаўніцтва канала былі выдаткаваныя буйныя сродкі. Паводле некаторых крыніцаў, кош будаўніцтва воднага шляху значна перавысіў выдаткамі на будаўніцтва Эйфелевай вежы. Варта дадаць, што з-за будаўніцтва канала ўзровень вады ў возеры Ялёнэк у Міломлыне значна знізіўся:

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Большая частка адрэзка канала, дзе працуюць славутыя суднападымальнікі, то бок тая найбольш папулярная сярод турыстаў, выглядае ў асноўным так, як і ў момант адкрыцця, але, вядома, уся інфраструктура і тэхніка былі грунтоўна адрамантаваныя, як пасля вайны, так у зусім нядаўна – у 2015 годзе. Менавіта тады, сярод іншага, была адрамантавана большасць тэхнічных аб’ектаў, а таксама была пабудавана Палата гісторыі Эльблонгскага канала, дзе можна пашырыць свае веды пра гісторыю шэдэўра гідратэхнічнай інжынерыі XIX стагоддзя (…) І, па сутнасці, турысты, якія перамяшчаюцца па гэтым адрэзку канала, могуць адчуваць сябе гэтак жа, як іх папярэднікі 100 ці 80 гадоў таму.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Можна сказаць, што каналу ў нейкай ступені пашанцавала – ён амаль не пацярпеў, ні ў выніку ваенных дзеянняў, ні марадзёрства Чырвонай Арміі. Акрамя нешматлікіх пашкоджанняў у выніку вандалізму, канал выйшаў з вайны цэлым і амаль непашкоджаным:

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Хоць, вядома, з-за перасяленняў і страты насельніцтва, у тым ліку, кваліфікаваных рабочых ён доўга не выкарыстоўваўся пасля вайны. Проста не было людзей, якія б ведалі, як ім карыстацца; як абслугоўцаць яго. Не хапала таксама запчастак, якія патрабавалі адмысловых тэхналогій – ніхто не ведаў, як узнавіць тэхналогію, якая выкарыстоўвалася ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У цяперашні час Эльблонгскі канал выкарыстоўваецца практычна выключна ў турыстычных мэтах:

- У цяперашні час зацікаўленне каналам настолькі вялікае, што ён працуе на 100% сваёй магутнасці. Зараз мы спрабуем эксплуатаваць яго выключна да бяспечнай ступені. Між тым, канал пастаянна прыцягвае турыстаў з усяго свету, якія прыязджаюць паглядзець славутыя суднападымальнікі. Дарэчы найбольшая нагрузка турыстаў фіксуецца ў вёсках Бучынец(Buczyniec) і Конты (Kąty). Між тым, мы хацелі б размеркаваць яе раўнамерна, то бок часткова перакінуць турыстаў таксама на іншыя падымальнікі: Алесніцу(Oleśnica), Ялене(Jelenie) і Цалуны (Całuny). Гэта адна з мэтаў стварэння так званага Культурнага маршруту Эльблонгскага канала, які распрацоўваюць мясцовыя органы ўлады Вармінска-Мазурскага і Паморскага ваяводстваў. Мы імкнемся выкарыстоўваць сродкі ЕС для развіцця бліжэйшага турыстычнага асяроддзя канала.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З траўня па кастрычнік канал адкрыты практычна для ўсіх, хто падарожнічае па вадзе:. суднаў, байдарак, яхтаў і вельмі папулярных апошнім часам хаўзботаў. Канал прыцягвае турыстаў з ўсяго свету. За адзін сезон суднападымальнік абслугоўвае каля трох тысяч плаўстодкаў. Папулярнасць канала не здзіўляе, кажа спадар Пінкевіч:

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Больш такой канструкцыі ў свеце няма. Канал «Морыс» у ЗША, які паслужыў натхненнем для аўтараў праекта Эльблонгскага канала, захаваўся толькі часткова – калі ягоная эксплуатацыя завяршылася, ніхто не падумаў пра магчымасць змены яго выкарыстання, напрыклад, для турызму. Таму Эльблонгскі канал – гэта адзіная такая сістэма нахільных суднападымальнікаў, якая захавалася ад пачатку да канца амаль у сваім першапачатковым выглядзе. У свеце ёсць «мокрыя суднападымальнікі», іх можна знайсці ў Заходняй Еўропе, але, акрамя Польшчы, больш сухіх суднападымальнікаў няма.

- запэўнівае прэс-сакратар Гданьскага рэгіянальнага ўпраўлення воднай гаспадаркі Багуслаў Пінкевіч (Bogusław Pinkiewicz).

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Даўжыня Эльблонгскага канала складае больш за 84 кіламетры. На канале акрамя пахільных суднападымальнікаў ёсць таксама тры традыцыйныя шлюзы: Міломлын(Miłomłyn), Зялёная(Zielona) і Малая Русь(Mała Ruś). Іхная асаблівасць заключаецца ў тым, што яны вельмі вузкія.

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта дадаць, што на апытанні, праведзеным выданнем Rzeczpospolita ў 2007 годзе, Эльблонгскі канал быў прызнаны адным з сямі цудаў Польшчы. Штогод каля 100 тысяч турыстаў з’язджаюць у Вармію, каб адправіцца суднам у «рэйс па траве».

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Возера Дружн. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Возера Дружн. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал, Эльблон. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал, Эльблон. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Эльблонгскі канал. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Культавы джазавы клуб, вядомая Галерэя «El», рэйс суднам па траве - запрашаем наведаць Эльблёнг (ФОТА)

15.11.2024 13:40
Мясцовы джазавы клуб дзейнічаў настолькі дынамічна, што пачаў супрацоўнічаць з самім Новым Арлеанам яшчэ ў часы ПНР.