Беларуская Служба

Без пастушаства няма традыцыйнай культуры горцаў у Бяскідах. Гэта стае зразумелым пасля візіту ў Цэнтры пастушаства ў Канякаве (ФОТА)

24.10.2025 15:00
Пастушаства – гэта не толькі галоўная традыцыя бяскідскіх горцаў, але і элемент унікальнага ландшафту Бяскідаў.
Аўдыё
  • Цэнтр пастушаства ў Канякаве
Цэнтр пастушаства ў КанякавеЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У мінулым на горных лугах Сілезскіх і Жывецкіх Бяскідаў (Beskid Śląski, Beskid Żywiecki) пасвіліся дзясяткі тысяч авечак. Для турыстаў, якія наведвалі згаданы рэгіён, авечкі на схілах навакольных пагоркаў былі натуральнай і неад'емнай часткай мясцовага ландшафту. Аднак з пачаткам 1990-х гадоў гэта стала мяняцца.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З-за розных прычынаў, перш за ўсё, эканамічных, пагалоўе авечак рэзка скарацілася. З часам аказалася, што гэта пагражае не толькі навакольнаму асяроддзю Бяскідаў, але і тоеснасці саміх горцаў.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр пастушаства ў Канякаве, першапачаткова створаны, як сямейная Адукацыйная ферма, быў заснаваны ў 2015 годзе не толькі ў адказ на неабходнасць працягвання традыцыі пасьбы авечак, вырабу сыроў і апрацоўкі воўны ці зацікаўлення з боку турыстаў. Ёсць шмат прычын, чаму мы пачалі змагацца за вяртанне авечак у Бяскіды, кажа Марыя Когут (Maria Kohut), якая разам з мужам заснавала ў Канякаве Цэнтр пастушаства – месца, якое прасоўвае гэтую традыцыю:

- Па-першае, гэта гістарычны аспект. Авечкі заўсёды тут былі, вядома, раней у большай колькасці, чым цяпер. Між тым, калі яны пачалі знікаць, то мы ўбачылі, што пасля 30 гадоў іхнай адсутнасці ў некаторых горных раёнах стала назірацца другасная сукцэсія – горныя лугі пачалі зарастаць кустоў’ем, то бок традыцыйны ландшафт Бяскідаў пачаў мяняцца. Пасля аналізу біяразнастайнасці экасістэмы высветлілася, што для прыроды вельмі важна, каб гэтыя авечкі ў горах былі.

Авечкі на схіле Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Авечкі на схіле Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З мэтай захавання біяразнастайнасці і традыцыйнага ландшафту Бяскідаў з’явілася шэраг розных праграм падтрымкі, то бок узніклі таксама магчымасці для аднаўлення традыцыйнай пасьбы авечак. Аднак не менш важным быў іншы аспект – то бок захаванне культурнай тоеснасці бяскідскіх горцаў:

- Не буду ўтойваць, што найбольшай была патрэбай сэрца; патрэба ідэнтыфікацыі і культурнай тоеснасці. Цяжка казаць пра наш прыгожы спеў, музыку, танцы, народныя касцюмы – агулам традыцыі і звычаі горцаў, без пастуховай культуры, то бок без авечак. (...) Гэты культурны аспект быў вельмі важны.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Традыцыя пастушаства ў Бяскідах сягае XV стагоддзя і прыйшла ў рэгіён разам этнічнай групай Валахаў. Валахі пасвілі тысячы авечак на горных лугах, а з часам пачалі таксама пасяляцца тут. Цяпер пастушаства перастала быць прывабным заняткам:

- У выпадку з авечкамі, асабліва горнымі авечкамі, гэта не пасьба ў загоне (...). Нашы авечкі пераадольваюць ад пяці да пятнаццаці кіламетраў у дзень; перамяшчаючыся з пашы на пашу, а чалавек павінен сачыць за імі ўвесь гэты час – днём ці ноччу, у добрае ці дрэннае надворʼе. Даенне да гэтага часу таксама вядзецца ўручную, таму праца пастухоў (у Польшчы іх называюць бацамі і югасамі (поль. baca, juhas) – рэд.) цяжкая. Часам авечкі пасвяцца тры-чатыры дні ў адным месцы, а потым трэба пераадолець каля дваццаці кіламетраў на другую пашу. Таму займацца пастушаствам з дваццаццю авечкамі нерэнтабельна. Трэба мець іх, як мінімум, трыста, чатырыста, пяцьсот. У Канякаве пасвіцца больш за тысячу авечак.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У 2010 годзе дзве пастухоўскія прафесіі: «баца» і «югас» былі афіцыйна ўнесеныя ў спіс прафесіяў у Польшчы. Курсы прафесійнай падрыхтоўкі для моладзі і дарослых завяршаюцца дзяржаўным экзаменам. Кандыдаты на пастухоў вучацца даенню, сыраварэнню і догляду за авечкамі. Знаёмяцца з прынцыпамі падтрымкі экалагічнай раўнавагі і аховы навакольнага асяроддзя:

- У Бяскідах, у прыватнасьці: Сілезскіх і Жывецкіх Бяскідах, працуе 14-16 пастухоў, інакш бацаў. Па ўсім Падгаллі (Podhale) іх некалькі дзясяткаў. Таму можна сказаць, што яшчэ ёсць нейкі патэнцыял. (...)Кажуць, што ў Польшчы, увогуле ў польскіх Карпатах, засталося каля 150 пастухоў.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Для турыстаў найбольш прываблівы момант - «рэдык» (поль. redyk), то бок урачысты выхад авечак на летнюю пашу і вяртанне пасля заканчэння сезона:

- У нас заўсёды ўрачыста пачынаецца гэты сезон – спалучэннем розных статкаў, калі мы збіраем авечак ад усіх гадоўцаў. Гэта сапраўды ўрачысты дзень, калі можна паўдзельнічаць у кароткім «рэдыку», напрыклад, прагуляцца да бліжэйшай пашы. Гэта традыцыйна адбываецца пасля 23 красавіка, то бок пасля дня святога Войцеха. Звычайна пасьба доўжыцца да канца верасня – да дня святога Міхала, то бок 29 верасня. Часам нават да канца кастрычніка, у залежнасці ад надворʼя.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр пастушаства прапануе розныя майстар-класы па вырабе авечага сыру, апрацоўцы воўны, народным мастацтве і.г.д. Падчас лекцыяў госці даведваюцца пра гісторыю пастушаства ў Бяскідах, знаёмяцца з традыцыйнымі прыладамі працы пастухоў, прадуктамі авечкагадоўлі і значэннем пастушaства для культуры бяскідскіх горцаў.

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тут можна набыць традыцыйныя сыры, вырабы з авечай воўны, вырабы з дрэва, скуры ігд. Сярод іх, варта пацікавіцца таксама рознымі прыкладамі нетрадыцыйнага выкарыстання аўчынай воўны:

- Гэта вынік пошукаў новых спосабаў на выкарыстанне воўны. Існуе вялікая праблема з перапрацоўкай воўны, перш за ўсё, з-за высокага кошту гэтай перапрацоўкі. Цяпер я магу пахваліцца, што падчас нашых майстар-класаў мы перапрацоўваем усю ўласную воўну. Напрыклад, самая забруджаная воўна выкарыстоўваецца, як выдатнае ўгнаенне. Калі мы падарожнічаем па свеце, мы заўсёды шукаем новыя ідэі для пераапрацоўкі воўны. У скандынаўскіх краінах я заўважыла такі цікавы прадукт, як «ваўнянае мыла», якім карысталіся рыбакі. Аказваецца, што яно эфектыўна ліквідуе розныя непрыемныя пахі не толькі ад рыбы, але і ад цыбулі, часнаку іг.д. Мы выпусцілі такое мыла тут у нас і яно вельмі добра ўспрымаецца. Мы імкнемся знайсці не толькі традыцыйныя спосабы выкарыстання воўны, але таксама сучасныя, якія паспяхова ажыццяўляюцца па ўсім свеце.

- заявіла спадарыня Марыя Когут (Maria Kohut) з Цэнтра пастушаства ў Канякаве.

«Ваўнянае мыла», Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
«Ваўнянае мыла», Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Асаблівай папулярнасцю сярод дзяцей у цэнтры карыстаецца магчымасць дакрануцца да сельскагаспадарчых жывёл і пакарміць іх.

 Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пасля пашырэння сваіх ведаў на тэму пастушаства, варта накіравацца на непадалёкі пагорак Ахадзіта (Ochodzita). Там знаходзіцца аглядная пляцоўка, з якой можна палюбавацца цудоўнай панарамай Бяскідаў. Тыя, каму пашанцуе, могуць пры нагодзе ўбачыць статкі авечак, якія пасуцца на схілах Ахадзітай.

Авечкі на схіле Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Авечкі на схіле Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ахадзіта. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Ахадзіта. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пастуховая хата на Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Пастуховая хата на Ахадзітай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ваўнянае ўгнаенне, Цэнтр пастушаства ў Канякаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Гісторыя пра тое, як карункі з малой польскай вёскі трапілі на сусветныя подыумы Dior і Dolce & Gabbana (ФОТА)

26.09.2025 18:00
Унікальныя карункавыя вырабы, якія з’яўляюцца прыкладам лакальнай спадчыны, вырабляюцца ўручную народнымі майстрыцамі.

Адсюль бярэ свой пачатак каралева польскіх рэк. Запрашаем у гарадок Вісла (ФОТА)

10.10.2025 17:50
Калісьці Вісла прыцягвала польскіх інтэлектуалаў і мастакоў, цяпер – гэта квітнеючы цэнтр, у які з'язджаюць аматары горных паходаў і лыжнага спорту.