Беларуская Служба

Як беларускі музыкант схіліў нідэрландца праспяваць па-беларуску – змрочны антураж Артура Dzivia Матвеенкі (ВІДЭА)

07.12.2025 13:04
«У людзей мой музычны стыль асацыюецца з фолкам, таму што гукавая і візуальная эстытка гурта – этнічная».
Аўдыё
  • Размова з беларускім музыкантам Артурам Dzivia Матвеенкам
 Dzivia
Артур Dzivia МатвеенкаКрыніца: асабісты архіў Артура Матвеенкі

Беларускі музыкант Артур Dzivia Матвеенка, які жыве ў Варшаве, не так даўно прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr. У трэку Try iskry замежны выканаўца спявае на беларускай мове. Gealdýr – гэта музычны праект Джонатана Барэндсма, які стварае музыку ў стылі nordic folk/dark folk, натхнёную скандынаўскай і кельцкай міфалогіяй.

Мы запрасілі Артура ў нашу студыю і папрасілі расказаць пра творчасць, творчыя натхненні і планы.

Музыкант гаворыць, што яго заўсёды прыцягвала змрочная музыка. Акрэсліць свой музычны стыль ён не можа, аднак аснова – гэта сімфанічны аркестр. «У людзей мой музычны стыль асацыюецца з фолкам, таму што гукавая і візуальная эстытка гурта – этнічная», – кажа Артур Матвеенка.

А супрацоўніцтва з нідэрландскім артыстам Джонатанам Барэндсмам пачалося крыху выпадкова. «Я зайшоў на яго старонку і аказалася, што ён на мяне падпісаны. Я яму напісаў паведамленне і запытаў, ці не хацеў бы са мной зрабіць калабарацыю», – распавёў Артур.

У размове Артур Матвеенка расказаў таксама пра свае музычныя пачаткі, ігру на саксафоне і ў панк-рок-гурце, захапленне Ісландыяй і яе змрочным антуражам ды пра бліжэйшыя творчыя планы.

З Артурам Dzivia Матвеенкам размаўляў Валеры Саўко.

поўная размова – слухайце аўдыёфайл