Беларуская Служба

Павел Усаў: Уцягванне ЗША ў вайну – гэта выгадна Расіі, асабліва ў кантэксце Украіны

11.03.2026 10:40
Сітуацыя ў Іране надалей напружаная. Еўрапейская камісія запэўніла Украіну ў сваёй падтрымцы незалежна ад глабальных падзей.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Уцягванне ЗША ў вайну – гэта выгадна Расіі, асабліва ў кантэксце Украіны
Павал Усаўфота: Польскае радыё

Старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен зрабіла такую заяву на штогадовай канферэнцыі паслоў ЕС. Гэта быў каментар да нядаўніх занепакоенасцяў тым, што пачатак узброенага канфлікту на Блізкім Усходзе адцягне ўвагу ад вайны, якую Расія развязала ва Украіне.

Пра магчымыя праблемы Украіны ў выніку канфлікту ў Іране гаварылася з самага пачатку. У прыватнасці, што Амерыка супраць Ірана высылае вельмі патрэбныя Украіне ракеты.

Уцягванне ЗША ў вайну — гэта даволі выгадна для Расіі, гаворыць палітолаг Павел Усаў:

— Яна будзе шукаць магчымасці продажу сваёй нафты Еўропе па іншых каналах. Другі момант — адцягванне рэсурсаў і ўвагі ад Украіны. У кантэксце зацягвання вайны на Блізкім Усходзе Трамп будзе хацець як мага хутчэй прымусіць Украіну да міру. Гэта Расіі таксама выгадна. Гэтая вайна вельмі «высмоктвае» эканоміку і патэнцыял ЗША, асабліва калі пачнуцца страты ў выпадку наземнай аперацыі. Гэта створыць негатыўную хвалю настрояў супраць Трампа ўнутры Амерыкі. Для Расіі гэты працэс вельмі выгадны. Беручы гэта ўсё пад увагу можна, пакуль спекулятыўна, гаварыць, чаму Расія нічога не зрабіла, каб нейкім чынам папярэдзіць Іран. Расія дапусціла да атакі, каб ЗША там надоўга пагразлі.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка