Сёння я хачу вам прапанаваць песню жанчыны, якая яшчэ не стала папулярнай зоркай эстрады, але яна споўніла сваю мару выступаць на сцэне і стала пераможцам тэлеперадачы «Szansa na Sukces» (Шанц на поспех). З ліку 11 фіналістаў гледачы выбралі менавіта яе - Малгажату Боць (Małgorzata Boć) на выступленне падчас канцэрта «Дэбюты» на Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі ў 2026 г.
Адзінаццаць удзельнікаў, якія змагаліся за перамогу, былі пад апекай найбуйнейшых зорак польскай музычнай сцэны, між іншым, Анны Вышконі, Ральфа Камінскага, гурта Ich Troje, Гжэгажа Хыжага і Наталлі Кукульскай. Па выніках галасавання гледачоў у другім этапе конкурсу ўдзельнічалі толькі тры фіналісты — Анна Паўлічэк, Аляксандра Лямпарска і Малгажата Боць. Канчатковая перамога таксама была вызначана дзякуючы СМС-паведамленням, дасланым гледачамі тэлешоў.
Гэта было не проста, але песня Ральфа Камінскага (Ralf Kamiński) «Касмічныя энергіі» дае магчымасць праявіць сябе, кажа Малгажата Боць. «Я павінна падзякаваць Ральфу і спадзяюся, што будзе магчымасць зрабіць гэта асабіста», — сказала сама выканаўца ў інтэрв'ю Польскаму радыё.
Лаўрэатка конкурсу родам з Жэшава, цяпер яна працуе аніматарам у Муніцыпальным культурным цэнтры ў Богухвале, а таксама выкладчыцай вакалу і рамёстваў. «Я таксама з'яўляюся ініцыятарам і каардынатарам розных мастацкіх мерапрыемстваў. Маё жыццё цікавае і маляўнічае», — расказвала Малгажата.
Вакалістка ўжо каля 30 гадоў спявае ў ваенных аркестрах, выступала на ваенных базах у Афганістане і Босніі. «Я пачала сваю музычную кар'еру ў арміі», — прызнаецца музыкантка. Яна заклікае жанчын верыць у сябе, бо ніколі не позна ажыццявіць свае мары.
Падчас выступлення вакалістка выканала толькі частку кампазіцыі, а я прапаную вашай увазе ўвесь тэкст аўтарства Ральфа Каміньскага. Музыку таксама напісаў Ральф. Называецца песня “Касмічныя энергіі” (Kosmiczne energie).
Słowa, które chciałbym Ci powiedzieć
Duszę w sobie od zeszłego lata
Nigdy pewnie tego Ci nie powiem
Że czułem coś po wielu, wielu latach
Choć nie chciałem wdarły się motyle
Jednak w ciszy będą sobie latać
W ciszy gdzieś głęboko się ukryję
By nie burzyć spokojnego świata
Kosmiczne energie, Kosmosy
Wysyłam do Ciebie marzenie
Na Twoją planetę, daleko
Już leci do Ciebie meteor
Bezwładnie spadamy
A imię Twoje planetą
Chciałbym kiedyś gdzieś wyjechać z Tobą
Moim morzem nocą długą płynąć
Nigdy pewnie tego Ci nie powiem
Łatwiej mi to gdzieś głęboko skrywać
Marznąć razem nigdy nam nie było
To w marzeniach tylko z Tobą latam
W nieśmiałości, samotności tęskno
Odpływają najpiękniejsze lata...
Chciałbym być z Tobą szczęśliwy
Ale z kimś innym będziesz
W nocy zamykam oczy
Wysyłam...
Словы, якія я хацеў бы сказаць табе, я трымаю ўнутры з мінулага лета. Я, напэўна, ніколі табе гэтага не скажу – што я чуў нешта – праз шмат-шмат гадоў. Хоць я і не хацеў, матылькі ўварваліся. Але яны будуць ляцець у цішыні. У цішыні я схаваюся дзесьці глыбока, каб не парушаць спакой свету.
Касмічныя энергіі, космас. Я пасылаю табе сон. На тваю планету, далёка. Метэор ужо ляціць да цябе. Мы бездапаможна падаем. І тваё імя — планета. Я хацеў бы калі-небудзь кудысьці пайсці з табой. Плыць па маім моры праз доўгую ноч. Я, напэўна, ніколі табе гэтага не скажу. Мне лягчэй схаваць яго дзесьці глыбока.
Нам ніколі не прыйшлося мерзнуць разам. Толькі ў снах я лячу з табой. У сарамлівасці, адзіноце і суме пралятаюць самыя цудоўныя гады... Я хацеў бы быць шчаслівым з табой, але ты будзеш з кімсьці іншым. Уначы я заплюшчваю вочы. Дасылаю...
Kosmiczne energie – касмічныя энергіі. Калі ў навуковай мове хутчэй не ўжываецца слова энергія ў множным ліку, а толькі ў адзіночным (электрычная энергія, сонечная энергія , кінетычная і г.д.), дык у гутарковай мове множны ліку гэтага слова граматычна правільны. Як на беларускай, так і польскай мове.
Duszę w sobie – трымаю ўнутры. Па-польску „dusić coś w sobie” азначае “падаўляць, скрываць пачуцці, эмоцыі, словы, не выпускаць іх вонкі”. Прыклад:
Duszę to w sobie od lat - я душу (падаўляю) гэта ў сабе ўжо многія гады.
Wdarły się motyle – уварваліся матылькі. Па-польску кажуць мець motyle w brzuchu (матылькі ў жываце) – гэта сінонім стану эйфарыі ад закаханасці. Чалавек адчувае прыемнае, лёгкае трымценне ў жываце, калі думае пра кагосьці, хто яму падабаецца.
Marznąć razem nigdy nam nie było – мерзнуць разам ніколі нам не прыйшлося. Звярніце ўвагу на спалучэнне літар r і z у гэтым слове. Як правіла такі гук чытаецца як “ж”, але ў слове мерзнуць (marznąć) гэтыя дзве літары чытаюцца кожная асобна. А вось у слове marzyć – ужо чытаецца як ж. Вось такі цікавы факт пра нялёгкую, але прыгожую польскую мову.
нг