Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: спявае самая папулярная на дадзены момант польская пяснярка

01.01.2026 18:02
Важна таксама, хто аўтар слоў гэтай песні.
Sanah    .
Sanah падчас канцэрту ў Гданьску. CC BY 4.0/Wojciech Pędzich

Сёння я прапаную песню, якую спявае, бадай, самая папулярная польская музыкантка на дадзены момант. Важна таксама, хто аўтар слоў. Верш, які лёг у аснову гэтай камапзіцыі, быў напісаны лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры Віславай Шымборскай. А спявае гэтую кампазіцыю Sanah. Гэта, канешне, не прозвішча, а сцэнічны псеўданім Зузанны Ірэны Грабоўскай (у дзявоцтве Юрчак) — польскай спявачкі, аўтаркі тэкстаў, кампазітаркі, скрыпачкі і піяністкі, якая нарадзілася 2 верасня 1997 года ў Старых Бабіцах пад Варшавай.

Музыкай пачала займацца вельмі рана: з шасці гадоў вучылася граць на скрыпцы, пазней таксама на фартэпіяна. Пасля музычнай школы працягнула адукацыю ў Музычным універсітэце імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, дзе ў 2019 годзе атрымала ступень бакалаўра па класе скрыпкі, а ў 2022 — магістра.

Да таго, як заваяваць шырокую папулярнасць, Sanah спрабавала свае сілы ў тэлепраектах The Voice of Poland, Mam Talent!, і нават Britain’s Got Talent, аднак без вялікага поспеху. Сапраўдны пачатак яе кар’еры — гэта публікацыя ўласных песень у інтэрнэце, якія хутка прыцягнулі ўвагу слухачоў і музычнай індустрыі. А пераломным момантам стаў сінгл «Szampan» (“Шампанскае”, 2020) — песня, якая прынесла спявачцы папулярнасць.

Яе дэбютны альбом «Królowa dram» таксама адразу заняў першае месца ў рэйтынгах продажаў. Наступныя кружэлкі замацавалі поспех артысткі і атрымалі дыямантавы статус, што сведчыць пра велізарную папулярнасць.

Асобна варта згадаць праект «Sanah śpiewa poezyje», у якім спявачка звярнулася да класічнай польскай паэзіі, паклаўшы на музыку вершы Адама Міцкевіча, Віславы Шымборскай, Кшыштафа Каміля Бачынскага і іншых аўтараў. За кароткі час Sanah атрымала шматлікія ўзнагароды Fryderyk — адны з самых прэстыжных у польскай музыцы, у тым ліку ў намінацыях Артыстка года і Альбом года.

Яна таксама ўвайшла ў гісторыю як першая польская спявачка, якая цалкам распрадала канцэрт на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Гэта стала яскравым сведчаннем яе фенаменальнай папулярнасці. А вашай увазе кампазіцыя “Nic dwa razy” (Нічога два разы).

Nic dwa razy się nie zdarza

i nie zdarzy z tej przyczyny
Zrodziliśmy się bez wprawy
I pomrzemy bez rutyny
Choćbyśmy uczniami byli
Najtępszymi w szkole świata
Nie będziemy repetować
Żadnej zimy ani lata

Żaden dzień się nie powtórzy
Nie ma dwóch podobnych nocy
Dwóch tych samych pocałunków
Dwóch jednakich spojrzeń w oczy

Wczoraj, kiedy Twoje imię
Ktoś wymówił przy mnie głośno
Tak mi było jakby róża
Przez otwarte wpadła okno

Dziś, kiedy jesteśmy razem
Odwróciłam twarz ku ścianie
Róża? Jak wygląda róża?
Czy to kwiat? A może kamień?
Czemu Ty się, zła godzino
Z niepotrzebnym mieszasz lękiem?
Jesteś - a więc musisz minąć
Miniesz - a więc to jest piękne

Wczoraj, kiedy Twoje imię
Ktoś wymówił przy mnie głośno
Tak mi było, jakby róża
Przez otwarte wpadła okno

Uśmiechnięci, współobjęci
Próbujemy szukać zgody
Choć różnimy się od siebie
Jak dwie krople czystej wody

Нічога не бывае двойчы. І не будзе, па той прычыне, што мы нарадзіліся без практыкі і мы памром без руціны. Нават калі б мы былі самымі тупымі вучнямі ў школе свету, мы не паўторым ні зімы, ні лета. Ні адзін дзень не паўторыцца, няма двух падобных начэй, двух аднолькавых пацалункаў ці двух аднолькавых позіркаў у вочы.

Учора, калі тваё імя хтосьці гучна сказаў пры мне, я адчула, быццам бы ружа ўпала праз адчыненае акно. Сёння, калі мы разам, я павярнулася тварам да сцяны. Ружа? Як выглядае ружа? Гэта кветка? Ці, можа, камень? Чаму ты, злая гадзіна, умешваешся з непатрэбным страхам? Ты ёсць - значыць, ты павінна прайсці. Ты пройдзеш - значыць, гэта цудоўна...

Усміхаючыся, абдымаючыся, мы спрабуем знайсці гармонію. Нягледзячы на ​​тое, што мы розныя, як дзве кроплі чыстай вады...

Нездарма Віслава Шымборская атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Тэксты яе паэзіі складаюцца з простых, людскіх эмоцый і слоў, але пры гэтым яны выключна глыбокія і філасофскія. І, канешне, універсальныя, як усе тэксты пра каханне.

Bez wprawy – гэта значыць “без практыкі, без прывычкі, няўмела”.

Nie będziemy repetować – слова repetować азначае “паўтараць”. Як правіла яно адносіцца да рэпетыцыі, хаця па-польску хутчэй скажам próba, хаця можа быць і repetycja, а тут датычыць сітуацыі, калі нехта застаецца на другі год у тым жа класе, тады кажуць, што ён repetuje.

Żaden dzień się nie powtórzy – ніводзін дзень не паўторыцца. Żaden азначеае “ніводзін”. Таксама можна сказаць ani jeden, але лепш усё ж такi żaden.

Z niepotrzebnym mieszasz lękiem? – з непатрэбным умешваешся страхам. На польскай мове ёсць розныя назвы на страх. Lęk – гэта страх, не падмацаваны цвёрдымі акалічнасцямі. Мы чагосьці баімся, але можа не быць рэальнай прычыны для гэтага страху. А strach паяўляецца тады, калі ёсць да гэтага падставы. 

нг 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы