Тыднёвік быў і застаецца тым выданнем, якое заўсёды аб’ядноўвае беларусаў вакол сябе, дзе б яны не жылі, чым бы яны не займаліся. «Ніва» заўсёды сустракала і сустракае ўсіх беларусаў, найперш роднай мовай, якой ніколі не здрадзілі «ніўскія» журналісты і рэдактары за ўсе гэтыя 70 гадоў. Пра першы склад рэдакцыі, тэмы тыднёвіка і проста рэдакцыйнае жыццё ўзгадвае адна з найстарэйшых журналістак, пісьменніца і паэтэса Міра Лукша.
- Я з гэтага яшчэ першага рэдакцыйнага складу. Дэб'ютавала ў «Ніве» вельмі даўно, у студэнцкія часы, практычна «Ніва» мяне выхавала. Сама святкую таксама юбілей – 40 гадоў жыцця з «Нівай». Я была першай дзяўчынай, якую прыняў на працу Юрка Валкавыцкі і мела тую магчымасць, каб многаму ад іх навучыцца, старэйшых і вопытных рэдактараў.
Першы нумар беларускамоўнага тыднёвіка «Ніва» ў Беластоку выйшаў 4 сакавіка 1956 года. Ужо 70 год выданне нясе роднае слова ў семʼі беларусаў, што жывуць у Польшчы.
Поўная рамова - у далучаным гкукавым файле.
Анна Пятроўская
слухайце аўдыё